Брата Анжалікі Борыс звальняюць зь міліцыі?

Сяргей Астраўцоў, Горадня
Старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, якую не прызнаюць улады, паведаміла, што хочуць звольніць яе брата — капітана Віктара Борыса, які служыць у Гарадзенскім РАУС. Паводле яе, яму помсьцяць за дзейнасьць сястры і за тое, што ён падпісаў ліст да прэзыдэнта Лукашэнкі ў абарону Саюзу палякаў. Сам Віктар Борыс гаворыць, што ён пакуль яшчэ працуе ў органах унутраных справаў, але пытаньне аб ягоным звальненьні ўжо вырашана.