“Народная воля” выйдзе ў бліжэйшыя дні

Ул.інф. Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў рэдакцыі “Народнай волі”, газэта выйдзе ў бліжэйшыя дні. Магчыма, нават у аўторак.
Гэта адбудзецца, нягледзячы на тое, што друкарня “Чырвоная зорка” скасавала кантракт, а “Белсаюздрук” адмовіўся распаўсюджваць выданьне. Хутчэй за ўсё, газэта будзе друкавацца на тэрыторыі Расеі.

Наступны нумар “Народнай волі” будзе амаль цалкам прысьвечаны Кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім адзіным кандыдатам ў прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі абраны Аляксандар Мілінкевіч.

Нягледзячы на тое, што газэта цалкам выплаціла прызначаную судом матэрыяльную кампэнсацыю Сяргею Гайдуквічу, чытачы ўсё яшчэ працягваюць прапаноўваць грашовую падтрымку газэце.