Валер Каліноўскі, Менск Адным зь першым выступіў ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч. Ён падтрымаў кандыдатуру Анатоля Лябедзькі. Спадар Багданкевіч заявіў: “У выпадку перамогі дэмакратычнага кандыдата, павінны быць перагледжаныя палажэньні пра аншлюс Беларусі з боку Расеі. Але пры гэтым павінна быць захаваная цеснае супрацоўніцтва паміж краінамі”.
Ён таксама заклікаў скасаваць найбольш адыёзныя загады, дэкрэты і законы, прынятыя за час праўленьня Аляксандра Лукашэнкі. Багданкевіч прапанаваў у разе перамогі дэмакратычнага кандыдата пашырыць функцыі і паўнамоцтвы парлямэнту і ўрада.
На здымках:
Анатоль Лябедзька ў залі Кангрэсу
Аляксандар Мілінкевіч галасуе
Сяргей Калякін
На здымках:
Анатоль Лябедзька ў залі Кангрэсу
Аляксандар Мілінкевіч галасуе
Сяргей Калякін