Дэлегаты кангрэсу абураныя правакацыяй дзяржаўных тэлеканалаў

Валер Каліноўскі, Менск За некалькі гадзінаў да пачатку кангрэсу да Палацу культуры МАЗ прывезьлі гурт артыстаў. Яны былі пераапранутыя ў герояў дзіцячага мультфільму “Кракадзіл Гена". Артысты сьпявалі песьню “Голубой вагон” і пазавалі перад тэлекамэрамі беларускіх дзяржаўных каналаў БТ ОНТ і СТВ.
Пасьля да камэраў падышлі мужчыны ў парыках і пачалі цалавацца. Камэры таксама зафіксавалі абурэньні ўдзельнікаў і гасьцей Кангрэсу. Тэлежурналісты пачалі рабіць апытаньні на тэму, як прысутныя ставяцца да аднаполых шлюбаў? Дэлегаты Кангрэсу зазначаюць, што такім чынам афіцыйнае тэлебачаньне будзе асьвятляць сход.

Фота: ByMedia.net