Прадстаўнікі інтэлігенцыі Расеі: "Не баяцца дыктатара"

RFE/RL Зь лістом да ўдзельнікаў Кангрэсу зьвярнуліся прадстаўнікі інтэлігенцыі Расеі.
"Вы сабраліся ў цяжкі для вас час. Воля да свабоды, вернасьць дэмакратыі, адказнасьць перад сваім народам робяць вас моцнымі і незалежнымі.

Вы павінны ведаць, што мы, інтэлігенцыя Расеі, заўсёды разам з вамі.

Гэта не пустыя словы. Мы цудоўна разумеем, у якой краіне і пры якім рэжыме праходзіць ваш Кангрэс. І гатовыя падпісацца пад яго рашэньнем не падпарадкоўвацца дыктатуры, не баяцца дыктатара і зь верай у перамогу сьвятла над цемрай ісьці да перамогі".

Падпісалі:

Васіль Аксёнаў Грыгоры Бакланаў Алег Басілашвілі Алег Васільеў Уладзімір Вайновіч Ала Гербер Дзяніс Драгунскі Леанід Жухавіцкі Андрэй Туркоў Натальля Фацеева Марыета Чудакова