Сяргей Абламейка, Прага Фіктыўныя шлюбы могуць быць някепскім бізнэсам, калі вы жывяце ў такой краіне, як Вялікая Брытанія. Тысячы патэнцыйных імігрантаў, якія хацелі б там пасяліцца, але ня маюць на гэта законных падставаў, гатовыя плаціць за шлюб немалыя грошы. Таму ад лютага сёлета ўрад Вялікай Брытаніі ўвёў новыя правілы рэгістрацыі шлюбаў з замежнымі грамадзянамі, якія выклікалі ў краіне неадназначную рэакцыю? Хто і чаму пратэстуе?
Курд Наўзад Кадэр у канцы 1990-х гадоў быў арыштаваны ў выніку сутыкненьняў паміж варожымі курдзкімі групоўкамі на поўначы Іраку. Пасьля кароткага зьняволеньня і двухмесячных уцёкаў у 2000 годзе ён заплаціў 2300 даляраў турэцкай мафіі за нелегальную перапраўку яго ў Вялікую Брытанію. Больш за два тыдні бязь ежы і амаль без вады ён падарожнічаў у грузавіку і ўрэшце апынуўся ў Ангельшчыне.
Наўзад Кадэр падаў заяву на атрыманьне палітычнага прытулку і вывучыў ангельскую мову. У пачатку гэтага году ён сустрэў у Лівэрпулі мясцовую дзяўчыну Сузану і закахаўся. Маладыя людзі заручыліся і заплянавалі вясельле на наступны год. Аднак яму ня суджана было адбыцца.
Справа ў тым, што яшчэ два гады назад Наўзаду Кадэру адмовілі ў палітычным прытулку, і цяпер ён стаіць перад пагрозай дэпартацыі, а зь лютага сёлета ў краіне дзейнічаюць новыя правілы рэгістрацыі шлюбаў з замежнікамі. Паводле гэтых правілаў, неграмадзяне Эўразьвязу, якія хочуць ажаніцца з ангельскім падданым, павінны мець або спэцыяльную візу, або дазвол ад Міністэрства ўнутраных справаў, які пацьвярджае законнасьць іх знаходжаньня ў краіне.
Былы ангельскі чыноўнік ЗАГСу Марк Рымэр у гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода паведаміў, што да ўвядзеньня новых правілаў, 20% усіх рэгістраваных у Лёндане шлюбаў – а гэта 8-10 тысяч у год – былі фіктыўныя.
Аднак маладыя Сузана і Наўзад адмовіліся падпарадкоўвацца новым правілам і аб’ядналіся разам зь іншымі такімі парамі, каб распачаць рух “Нявесты бязь межаў”. Гэтая кампанія стартуе 3 кастрычніка сёлета. Сюзана кажа, што асабліва шмат такіх выпадкаў з грамадзянамі Ірану, Іраку і Аўганістану.
(Сузана: ) “Мы просім, каб Міністэрства ўнутраных справаў датрымлівала 8-мы артыкул Закону аб правах чалавека, які гарантуе права на сямейнае жыцьцё. Мы хочам застацца з нашымі партнэрамі ў бясьпечнай краіне”.
Тым часам ужо згаданы былы чыноўнік ЗАГСу зь Лёндану Марк Рымэр сказаў нашаму карэспандэнту, што такія выпадкі, як выпадак Сузаны і Наўзада – гэта цана, якую трэба заплаціць за перамогу над злоўжываньнямі пад назвай фіктыўны шлюб.