Кеніец выйграў 2 млн. і стаў амэрыканцам

АЁВА. У амэрыканскім штаце Аёва імігрант з Кеніі Мозэс Бітак у адзін і той жа дзень стаў грамадзянінам ЗША і выйграў 2 млн. даляраў у мясцовай лятарэі. Чыноўніца, што выдае выйгрышы, распавяла:

(Чыноўніца з Аёвы:) “На месцы Мозэса я б проста скакала ад радасьці. У тую пятніцу яму надалі амэрыканскае грамадзянства, і ў той жа дзень ён даведаўся, што зьяўляецца ўладальнікам самага вялікага выйгрышу ў нашай лятарэі. І, нягледзячы на гэта, ён цалкам спакойны”.

Сам Мозэс сказаў, што бальшыню выйгрышу адкладзе на будучую адукацыю дачкі, якой цяпер 4 гады.