Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі
“Звезда”, 1925 год. Пра беларусізацыю на Віцебшчыне:
“Згодна з рашэньнем нацыянальнай камісіі пры акрвыканкаме з 1-га кастрычніка пяройдуць на беларускую мову (цалкам) апараты Акрвыканкаму, Нарадукацыі і інш. Ужо цяпер вядзецца на беларускай мове справаводзтва многіх установаў. Не адстаюць і прафэсійныя арганізацыі. Так, напрыклад, саюз рабасьвет ужо беларусіфікаваны; не пазьней за 1 кастрычніка павінны перайсьці на беларускую мову і саюзы рабземлесу і савгандальслужачых. Пераходзяць на родную мову (габрэйскую) прафсаюзы краўцоў і часткова шчаціншчыкі і панчошнікі. Не забытыя па частцы беларусізацыі і каапэратыўныя ўстановы. Тэрмін пераходу для іх вызначаны — 1-га студзеня 1926 году”.
“Вечерний Минск”, 1975 год:
“Задума сабраць валуны ў адным месцы і неяк сыстэматызаваць іх, ня новая. Невялікія музэі валуноў маюцца ў ЗША, Швэцыі, Фінляндыі. Калекцыя валуноў сабраная аматарам-лекарам у Літве. Аднак спроба стварыць музэй згодна з навукова распрацаванай сыстэмай робіцца ўпершыню. Да арганізацыі музэю прыцягнулі вядомых навукоўцаў. Сама ж ідэя стварэньня яго належыць акадэміку АН БССР Г.І.Гарэцкаму. Будучы музэй вырашана разьмясьціць у цэнтры Акадэмгарадка, які будуецца ў Менску”.
“Вечерний Минск”, 1985 год:
“Адчыніўся Рэспубліканскі Палац шахматаў і шашак Камітэту фізычнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР. Ягоны адрас — К.Маркса, 10… Выдатны падарунак атрымалі ў апошнюю суботу верасьня шматлікія прыхільнікі чорна-белых палёў… Зачытваюцца віншавальныя тэлеграмы, якія даслалі на адрас палацу чэмпіёны сьвету А.Карпаў і А.Гантварг. Тыя, хто сабраўся, аднадушна вырашаюць накіраваць ім тэлеграмы ў адказ, пажадаўшы зьмястоўнай і выніковай гульні”.