Міхал Карневіч, Горадня Сёньня сканчаецца тэрмін, калі тры гарадзенскія арганізацыі БНФ “Адраджэньне” -- Ленінскага раёну Горадні, гарадзкая і абласная -- павінны сплаціць 1 мільён 440 тысяч рублёў судовых пошлінаў у абласны Гаспадарчы суд.
Паведамленьне аб гэтым атрымала кіраўніцтва гарадзкой арганізацыі некалькі дзён таму.
Такі тэрмін быў прызначаны судовым выканаўцам Гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласці С.Н. Якацуком Пошліны былі ўскладзеныя пасьля пройгрышу судовага працэсу аб высяленьні фронтаўскіх арганізацый з памяшканьня па вуліцы Карла Маркса,11 у Горадні. На гэтым адрасе мясьціліся тры арганізацыі БНФ “Адраджэньне”: Ленінскага раёна Горадні, гарадзкая і абласная. Тады прычынай высяленьня назвалі аварыйны стан будынку.
Пасьля высяленьня прайшло больш за паўгода, былі спробы выставіць будынак на продаж, але ніякія рамонтныя работы за гэты час так і не пачаліся.
Пасьля высяленьня прайшло больш за паўгода, былі спробы выставіць будынак на продаж, але ніякія рамонтныя работы за гэты час так і не пачаліся.