Галіна Абакунчык, Менск 3 кастрычніка спаўняецца 15 гадоў з дня ўзьяднаньня Ўсходняй і Заходняй Нямеччыны. Да Дня нямецкага адзінства, якое адзначаецца 3 кастрычніка, амбасада гэтай краіны ў Беларусі падрыхтавала шэраг імпрэзаў, якія будуць доўжыцца цягам тыдня. У тым ліку ў Беларусі адкрываюцца першыя нямецкія вайсковыя могілкі. Пра гэта паведаміў Надзвычайны й паўнамоцны амбасадар Фэдэратыўнай рэспублікі Нямеччына Марцін Хэкер.
Ужо 30 верасьня ў Менску распачынаецца “Тыдзень Нямеччыны”, які прадоўжыцца да 7 кастрычніка. У гэты час пройдуць навуковыя, музычныя, мастацкія й спартовыя імпрэзы, а таксама адкрыцьцё першых у Беларусі нямецкіх могілак. Яны разьлічаных на 50 тысячаў пахаваньняў і будуць разьмешчаныя на 4 гектарах непадалёку ад горада Бяроза. Асьвячэньне месца заплянавана на 1 кастрычніка.
Гэта важная падзея ў беларуска-нямецкіх стасунках, а таму ўдзел у ёй прымуць прадстаўнікі нямецкага Народнага зьвязу па доглядзе за вайсковымі пахаваньнямі й іншыя афіцыйныя асобы.
Адказваючы на пытаньні журналістаў, ці зьменяцца ўзаемаадносіны паміж Беларусьсю й Нямеччынай у выпадку абраньня канцлерам Ангелы Мэркель, амбасадар заявіў, што Эўразьвяз мае адзіную пазыцыю ў дачыненьнях зь Беларусьсю.
(Марцін Хэкер: ) “Адзінае, што можа быць, дык гэта тое, што яна зможа размаўляць з вамі па-расейску, што ня мог рабіць ранейшы канцлер”.
Спадар Хэкер таксама заявіў, што ён зьдзіўлены актыўнасьцю беларускай грамадзкасьці ў спрэчцы аб мове вяшчаньня на Беларусь радыёстанцыі “Нямецкая хваля”.
Як вядома, гэтая кампанія выйграла адпаведны тэндар Эўразьвязу й намерваецца рыхтаваць праграмы на расейскай мове. Нямецкі амбасадар лічыць, што лепш слухаць навіны па-расейску, чым ня мець ніякіх.