Уладзімер Глод, Менск А 21-й гадзіне вечару 28 верасьня галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч накіраваў тэлеграму Аляксандру Лукашэнку. У ёй журналіст і выдавец "Народнай волі" патрабуе, каб спадар Лукашэнка "спыніў бюракратычнае бязладзьдзе і свавольства чынавенства".
Іосіф Сярэдзіч паведамляе, што з 1 кастрычніка адзіная незалежная штодзённая газэта Беларусі можа спыніць сваё існаваньне. У тэлеграме гаворыцца, што друкарня “Чырвоная зорка”, "Белсаюздрук" і "Менгарсаюздрук" скасавалі дамовы з рэдакцыяй “Народнай волі” на друкаваньне і распаўсюд выданьня ад 1 кастрычніка.
Гл. таксама "Народнай волі" перакрылі кісларод
Гл. таксама "Народнай волі" перакрылі кісларод