“Народная воля” зьвяртаецца па дапамогу ў АБСЭ

Уладзімер Глод, Менск Увечары 28 верасьня Іосіф Сярэдзіч – галоўны рэдактар газэты "Народная воля" зьвярнуўся да кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі Акэ Пэтэрсана.
Іосіф Сярэдзіч перадаў замежнаму дыплямату ліст, у якім паведамляе, што з 1 кастрычніка адзіная незалежная штодзённая газэта Беларусі можа спыніць сваё існаваньне.

У лісьце гаворыцца, што друкарня “Чырвоная зорка”, "Белсаюздрук" і "Менгарсаюздрук" скасавалі дамовы з рэдакцыяй “Народнай волі” на друкаваньне і пашырэньне выданьня ад 1 кастрычніка.

Спадар Сярэдзіч спадзяецца на тэрміновую дапамогу міжнароднай супольнасьці.

Гл. таксама • "Народнай волі" перакрылі кісларод