Ігар Карней, Менск У Маскве адбылася канфэрэнцыя, ініцыяваная прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных партыяў і падтрыманая “Саюзам правых сіл” Расеі. Расейскія дэмакраты заявілі, што падтрымаюць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах ад апазыцыі, які будзе абраны на Кангрэсе дэмакратычных сілаў у Менску.
Вялікая група беларускіх палітыкаў прыехала сёньня ў Маскву, каб удзельнічаць у канфэрэнцыі пад назвай “Беларусь і Расея пасьля Лукашэнкі: пэрспэктывы разьвіцьця стасункаў”. Ад беларускага боку з прамовамі выступілі кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі і Яраслаў Раманчук, старшыня апякунскай рады фонду “За новую Беларусь” Васіль Лявонаў, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, лідэр Партыі камуністаў Беларусі Сяргей Калякін, старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, грамадзкія дзеячы Станіслаў Багданкевіч, Аляксандар Мілінкевіч, Вацлаў Арэшка.
Адкрывалі канфэрэнцыю кіраўнік “Саюзу правых сіл” Мікіта Бялых, ранейшы лідэр СПС Барыс Нямцоў і вядомы палітоляг Георгі Сатараў. Пра зьмест іх прамоваў расказвае Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Што да Мікіты Бялых, то ён сказаў: СПС прызнае адзінага кандыдата, які будзе абраны на Кангрэсе дэмсілаў і гатовы задзейнічаць усе свае магчымасьці і рэсурсы дзеля падтрымкі гэтага чалавека — незалежна ад прозьвішча адзінага кандыдата. Гэтак жа і Барыс Нямцоў адзначыў: ён, як грамадзянін, як палітык, выкарыстае свае асабістыя рэсурсы, патэнцыял дзеля таго, каб адзіны кандыдат меў камунікацыі і ў Расеі, каб яго зразумеў расейскі бок, уключна і ўладныя структуры”.
Цягам паседжаньня некалькі разоў мяняліся тэмы дыскусіі, да якой далучаліся і беларускія, і расейскія ўдзельнікі канфэрэнцыі. Прыкладам, першыя дзьве гадзіны тэма была пазначаная так: “Узаемаадносіны Беларусі і Расеі. Палітычная і эканамічная рэальнасьць”. У другой палове дня ўдзельнікі канфэрэнцыі абмяркоўвалі пэрспэктывы “Дэмакратызацыі Беларусі і “дэбеларусізацыі” Расеі”.
Васіль Лявонаў, які асабіста ня ўдзельнічае ў прэзыдэнцкай гонцы, аднак абяцае актыўна падтрымаць “вартага кандыдата”, патлумачыў расейцам сутнасьць “адзінага кандыдата” і чаму дзеля “раскруткі” апазыцыйных палітыкаў даводзіцца ехаць у Маскву.
(Лявонаў: ) “Дзе можна супаставіць у Беларусі пазыцыі бакоў, якія супернічаюць, — пазыцыі ўлады і апанэнтаў? Такой магчымасьці ў нас няма. Апроч таго, мала хто верыць, што “адзіны” будзе адзіным у літаральным сэнсе. Улада таксама прапануе свайго “адзінага”, і мы ўжо ведаем, хто ў гэтай ролі будзе выступаць. А калі казаць аб тым, якія магчымасьці ў гэтага “адзінага” перамагчы, альбо, больш правільна, адстаяць сваю перамогу, то тут яшчэ больш пытаньняў. Вось такі парадокс з адзінымі кандыдатамі. І трэба быць вялікім аптымістам, каб паверыць, што вылучаны апазыцыяй “адзіны”, альбо свабодны кандыдат у гэтых выбарах здольны штосьці зьмяніць”.
Гэта не апошняе мерапрыемства падобнай тэматыкі, заплянаванае на бліжэйшы час. Так, 4 кастрычніка таксама ў Маскве адбудуцца адмысловыя слуханьні па Беларусі, якія ініцыюе Савет у зьнешняй абароннай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі.