Уладзімер Глод, Менск Да сярэдзіны лістапада рух “Воля народу”, які да гэтага часу не зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі, зьбіраецца займець структуры ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Пра гэта гаварылі сёньня сябры аргкамітэту руху. Называючы памылкі і хібы, якія замінаюць у працы, актывісты руху наракалі і на дзейнасьць агентаў спэцслужбаў.
Аляксандар Казулін пералічыў галоўныя памылкі, дапушчаныя стваральнікамі руху. Перадусім гэта недахоп досьведу, страх грамадзтва, нядобрасумленнасьць групы зборшчыкаў подпісаў, актыўная дзейнасьць агентаў спэцслужбаў:
(Казулін: ) “Былі дакладна правакатары, якіх укаранілі спэцслужбы, якія сябе выразна паказалі. Мы іх выявілі. І ў далейшым мы ўсіх будзем прапускаць скрозь сіта”.
Адпаведныя прозьвішчы будуць названыя пазьней, сказаў спадар Казулін, калі для гэтага настане час. Падпалкоўнік Валеры Костка — былы супрацоўнік КДБ, ён гаворыць, што агенты ў грамадзкім руху перадусім займаюцца наступным:
(Костка: ) “Інфармацыйны кантроль, каб ведаць, што адбываецца, ведаць пра пляны. А калі ты ведаеш гэта, дык лёгка рабіць свае хады, скіраваныя на дыскрэдытацыю альбо нейкага кірунку працы, альбо лідэраў. Па-другое, калі прысутнічае агентура, можна ствараць міжасабовыя канфлікты, якія скіраваныя на тое, каб энэргія аб’яднаньня не працавала на мэту аб’яднаньня. Энэргію розных групаў сутыкаюць паміж сабой. І атрымліваецца, што рух створаны, а ў ім вечна вядзецца нейкая барацьба. Такім чынам, яны проста не даюць гэтаму руху быць моцным і працаваць на сваю канкрэтную мэту”.
Былы супрацоўнік КДБ не сумняецца, што ў руху “Воля народу” ёсьць агенты спэцслужбаў. Але ён не выключае, што ў дадзеным выпадку могуць нават сутыкнуцца інтарэсы агентуры дзьвюх краінаў:
(Костка: ) “Стаіць пытаньне, што нехта ўкараніў агентуру ў рух “Воля народу”. Тут няма ніякіх сумненьняў таму, што ўсе рухі, якія існуюць ці ствараюцца, адразу бяруцца пад кантроль. Але ж і сама “Воля народу”, на мой погляд, з-пад Крамля. І таму тут магчымы непасрэдны ўдзел спэцслужбаў замежнай краіны”.
Тым часам дзейнасьць руху пераносіцца ў рэгіёны. Паводле начальніка штабу “Волі народу” Мікалая Карташава, усе асобы, зьвязаныя з рухам, дзеляцца на дзьве вялікія групы — прыхільнікі і актывісты. Прыхільнікаў цяпер каля 100 тысяч, актывістаў 8 тысяч.
***
Сёлета 19 лютага ў газэце “Народная Воля” быў надрукаваны зварот-паведамленьне аб стварэньні грамадзкага руху “Воля народу”. Затым у гэтай жа газэце былі надрукаваныя подпісы грамадзянаў, якія падтрымалі стварэньне новай грамадзкай арганізацыі. Гэта стала прычынай шэрагу судовых пазоваў супраць газэты — ад імя асобаў, якія насамрэч не падпісвалі зварот, але іхныя прозьвішчы былі надрукаваныя. Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Аляксандар Казулін у чэрвені публічна ўзяў на сябе адказнасьць за тое, што частка подпісаў была несапраўднай.