Ва Ўкраіне пачалася антыкарупцыйная кампанія

КІЕЎ. Ва Ўкраіне пачалася антыкарупцыйная кампанія супраць атачэньня былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Прадстаўніца МУС Ірына Кісель заявіла, што паліцыя сёньня дапытала буйнога ўладальніка мэталюргічных прадпрыемстваў і шахтаў Рыната Ахмэтава у якасьці сьведкі ў некалькіх крымінальных справах. У чацьвер быў дапытаны былы прэм’ер Віктар Януковіч як падазраваны ў немэтазгодным выкарыстаньні дзяржаўных сродкаў. Таксама сёньня дапытаны былы кіраўнік адміністрацыі Леаніда Кучмы Віктар Медвядчук у справе ўшанаваньня й узнагароджваньня блізкіх сяброў прэзыдэнта. Цяпер Медвядчук – лідэр апазыцыйнай Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі.