Кіргізскі парлямэнт адхіліў Розу Атунбаеву

БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізстану абмеркаваў склад новага ўраду, прапанаваны прэзыдэнтам Курманбекам Бакіевым. Дэпутаты адхілілі кандыдатуру Розы Атунбаевай, прапанаваную на пасаду міністра замежных справаў. Атунбаева была адной з кіраўнікоў апазыцыі пры рэжыме Аскара Акаева. Апрача Атунбаевай, былі адхіленыя яшчэ 5 кандыдатур з прапанаваных 18-ці.