ФОРТ ГУД. ТЭХАС. ЗША. Ваенны трыбунал у Тэхасе прызнаў вайскоўку Ліндзі Інгланд вінаватай у жорсткім абыходжаньні са зьняволенымі ірацкай турмы Абу-Граіб. 22-гадовай Інгланд пагражае зьняволеньне да 9 гадоў. Ейныя здымкі на тле прыніжаных ірацкіх зьняволеных абышлі ўвесь сьвет.