RFE/RL Рэдактар газэты "Згода" Аляксей Кароль і яго намесьнік Аляксандар Зьдзьвіжкоў аштрафаваныя кожны на 100 базавых велічыняў (прыкладна 1200 долараў ЗША) па абвінавачваньні ў распаўсюджваньні ў СМІ заведама ілжывых зьвестак.
Як паведаміў журналістам на прэсавай канфэрэнцыі спадар Кароль, адпаведнае рашэньне было вынесена 23 верасьня судом Першамайскага раёна Менску. Падставай для вынясеньня прысуду сталі каляжы, што зьмяшчаюцца ў газэце "Згода".
"Мы выкарысталі клясычныя карціны, у якія зьмяшчалі партрэты вядомых палітыкаў, прычым гэта былі ня толькі прадстаўнікі ўлады", – патлумачыў Аляксей Кароль.
Ён нагадаў, што яшчэ 24 сакавіка ў офісе "Згоды" быў зроблены ператрус, а ўся аргтэхніка, што належыць выданьню, была канфіскаваная ўладамі. Спадар Кароль лічыць вынесены прысуд "чарговым “накатам” уладаў на незалежныя СМІ".
Рэдактар "Згоды" таксама зьвярнуў увагу на тое, што такое адміністрацыйнае пакараньне было ўпершыню ўжытае на практыцы. "Створаны прэцэдэнт, які дасьць уладам магчымасьць у далейшым прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці любога журналіста", – лічыць Аляксей Кароль.