Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі і службаў разьмінаваньня атрымліваюць у гэтыя дні нямала сыгналаў ад жыхароў Менску пра падазроныя пакункі, пакінутыя без нагляду ў грамадзкім транспарце і на вуліцы. Ні ў водным з выпадкаў выбуховых рэчываў ня знойдзена. Супрацоўнікі міліцыі тэлефанаваньні пільных грамадзянаў лічаць рэакцыяй на здарэньне ў Віцебску падчас моладзевай дыскатэкі.
Тры дні запар міліцыянты прымаюць паведамленьні аб падазроных прадметах у розных пунктах гораду. Група сапэраў унутраных войскаў выяжджала на праспэкт Машэрава. Высьветлілася, што ля тэлефоннай будкі нехта пакінуў партфэль-дыплямат. Пільная грамадзянка непакоілася, што там можа быць бомба.
Міліцыянты Савецкага раёну Менску двойчы выяжджалі на выклікі. Пасажыры трамвая паведамілі пра падазроны пакунак, забыты кімсьці ў вагоне. У выніку рух трамваяў на перакрыжаваньні вуліцы Казлова і праспэкту Скарыны амаль на гадзіну быў спынены. Паўгадзіны стаялі трамваі на плошчы Якуба Коласа.
Супрацоўнікі міліцыі самі правяраюць падазроныя пакеты. У гарадзкой дзяжурнай частцы запэўнілі Радыё Свабода, што міліцыянты, паводле інструкцыі, абавязаны рэагаваць на кожны такі выклік. Калі трэба праверыць зачыненую валізку, то заўсёды выклікаюць сапэраў.
Гаворыць дзяжурны па горадзе Зьміцер Грынкевіч:
(Грынкевіч: ) “Мы заўсёды рэагуем на званкі ў дадзеным выпадку. Калі мы апытваем суседзяў, сьведкаў наконт таго, што нехта пакінуў мяшок, і можам адразу праверыць што там, то не выклікаем сапэраў. А, калі, напрыклад, там валізка, то чаго туды лезьці. Можа, там і сапраўды бомба… Тады выклікаем сапэраў”.
Міліцыянты згадваюць, што заўсёды пасьля інфармацыі пра буйныя тэракты ў Расеі пачынаюцца тэлефанаваньні ў міліцыю. Гэтым разам, нягледзячы на тое, што афіцыйна віцебскі выбух тлумачаць звычайным хуліганствам, рэакцыя аналягічная. Людзі папросту баяцца:
(Спадарыня: ) “А мы гэта ўжо рабілі. На Нямізе стаяла сумка. Дык мы выклікалі ахову і міліцыю. Усё праверылі. Так што, безумоўна, у нас цяпер так усё небясьпечна паўсюль, таму трэба заўсёды быць пільнымі”.
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну паведамілі Радыё Свабода, што ў апошні дзень тэлефанаваньняў становіцца меней. Яны кажуць, што гэта стандартная сытуацыя. Калі ня будзе трывожных навінаў, ня будзе і званкоў. Іншая справа — ананімныя тэлефанаваньні пра бомбы. Міліцыянты прагназуюць іх на пэрыяд, калі ў школах пачнуцца выніковыя кантрольныя напрыканцы чвэрці.