Юшчанка сустрэнецца з Лукашэнкам у Гомелі або на Чарнобыльская АЭС

Юры Сьвірко, Кіеў Кіраўнікі МЗС Беларусі ды Ўкраіны дамовіліся пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі й Віктара Юшчанкі ў кастрычніку. Чакаецца, што гэтая сустрэча пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы – або на Чарнобыльскай АЭС, або ў Гомелі. Пра гэта паведаміў на супольнай зь беларускім міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым прэсавай канфэрэнцыі шэф МЗС Украіны Барыс Тарасюк.
“Гэта будзе кароткая рабочая сустрэча”, – заявіў спадар Тарасюк. Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, Барыс Тарасюк паведаміў, што ўжо ў гэты чацьвер у Кіеве пройдзе ягоная сустрэча з сакратарамі Радаў бясьпекі Беларусі й Польшчы.

На просьбу ўдакладніць, ці выступіць ён як пасярэднік ва ўрэгуляваньні польска-беларускага канфлікту, спадар Тарасюк адказаў, што на трохбаковай сустрэчы будуць абмяркоўваць “умацаваньне супрацоўнітцва ў памежных рэгіёнах”.(Падрабязнасьці)