7-ы дзень галадаюць берасьцейскія ўладальніцы маршрутных таксовак

Алег Супрунюк, Берасьце Калегі галадоўшчыц зьбіраюцца 26 верасьня перадаць у Берасьцейскі аблвыканкам заяву, у якой заклікаюць улады адмяніць санкцыі супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку і арышт аўтамабіляў, што выкарыстоўваюцца на гарадзкіх маршрутах.
Прадпрымальніцы Любоў Лаўруковіч і Любоў Рэзановіч пачалі галадоўку 20 верасьня, пратэстуючы супраць дзеяньняў падатковай інспэкцыі, якая прымушае дадаткова сплаціць у бюджэт дзесяткі мільёнаў рублёў у якасьці так званага рэспубліканскага збору.

У выпадаку ігнараваньня іхніх патрабаваньняў іншыя ўладальнікі таксовак зьбіраюцца далучыцца да галадоўкі.

***

Берасьцейскія галадоўніцы ўвезьлі ў Беларусь свае міні-аўтобусы задоўга да ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра рэспубліканскі збор, якія цяпер ад іх патрабуюць заплаціць. Яны пратсэтуюць,што ў гэтым выпадку чамусьці ня дзейнічае агульнапрыняты юрыдычны прынцып, што закон ня можа мець зваротнай сілы.