Перамовы адносна Ірану працягнуцца

БРУСЭЛЬ. Брытанскі міністар замежных справаў Джэк Строў заявіў, што Эўразьвяз жадае працягнуць перамовы з Іранам аб ягонай ядзернай праграме, нягледзячы на тое, што МАГАТЭ вырашыла перадаць гэтае пытаньне ў Раду Бясьпекі ААН, калі Тэгеран ня зьменіць свае палітыкі. Міністар замежных справаў Ірану Манучэр Матакі заявіў, што Тэгеран будзе працягваць працаваць па мірных ядзерных тэхналёгіях, але працягне і перамовы. Іран адкідае абвінавачаньні ў стварэньні зброі масавага зьнішчэньня й сьцьвярджае, што ягоная ядзерная праграма выключна мірнага.