ПРАГА. Лідэр чэскіх сацыял-дэмакратаў Станіслаў Грос пайшоў у адстаўку. 35-гадовы Грос абвясьціў пра гэта ў суботу на зьезьдзе партыі, дадаўшы, што назаўсёды пакідае палітыку. У красавіку з прычыны фінансавага скандалу Грос вымушаны быў пакінуць пасаду прэм’ер-міністра Чэхіі. На выбары налета на чале сацыял-дэмакратаў выйдзе цяперашні прэм’ер-міністар Іржы Пароўбэк.