Ніна Шыдлоўская, Менск Асабістыя нататкі мінулага тыдня прадстаўляе Ніна Шыдлоўская, намесьніца старшыні Рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
Нядзеля, 18 верасьня
Для мяне новы тыдзень пачынаецца ў нядзелю. Думаецца пра пляны: што і як лепш зрабіць, з кім пасьпець сустрэцца... Тэлефонны званок бурыць зладжаны ход думак: сяброўка-ўкраінка, якая працуе тут у амбасадзе Ўкраіны, нарэшце выбралася да мяне ў госьці. Ура! Ня бачыліся з Новага году, хоць і жывём у адным горадзе, а ня так, як раней: яна — у Кіеве, я — у Менску. Іду на прыпынак сустракаць. Яна, загаварыўшыся па тэлефоне, праяжджае прыпынкі тры наперад. Тэлефануе. Я іду яе шукаць. Яна зноў губляецца. Такія “даганялкі” цягнуцца з паўгадзіны. Нарэшце сустракаемся. Сьмяюся: шпіёнкі зь цябе не атрымаецца, яна ў адказ — без варыянтаў, я — дыплямат.
Седзячы дома, згадваем учорашнюю сустрэчу выпускнікоў Цэнтру імя Джорджа Маршала. Штогод яна мяне “радуе”. Знаёмыя вайскоўцы, якія вітаюцца на вуліцы, на прыёме ў амбасадзе дэманстратыўна не пазнаюць: “не паложана”, я ж з апазыцыі. На гэты раз пазналі і павіталіся толькі пасьля таго, як Джордж Крол сеў за наш столік. Сьмешна...
Увечары яшчэ пасьпела, як кажа маці, “разабрацца зь яблыкамі” — зварыць сочыва.
Поўнач. З чыстым сумленьнем гаспадыні і пачуцьцём выкананага абавязку перад сямейнікамі іду спаць. Заўтра — зноў дзелавы касьцюм і зноў справы.
Панядзелак, 19 верасьня
Пачынаецца дзень з праверкі электроннай пошты. Ні на працоўную, ні на ўласную — ніводнага ліста. Толькі хацела пакрыўдзіцца на ўвесь сьвет, як згадалася: пасьля школы аднаклясьнік з вайсковай вучэльні настойліва пісаў мне лісты. А я адказвала вельмі нядбайна. У апошнім яго лісьце была толькі адна фраза: “Немагчыма ўвесь час аддаваць, нічога не атрымліваючы наўзамен”. Вось і мне вярнулася: сама ж амаль нікому не пішу.
Хочацца ўсё перайначыць, навесьці парадак і мадэрнізаваць. Пакуль цьмяна ўяўляю, як гэта ўсё зрабіць. Вельмі хочацца, каб нашая справа была патрэбная ня толькі невялікаму колу людзей, каб тэлефоны абрываліся ад званкоў з арганізацыяў беларускай дыяспары, а дзяржава нарэшце пачала сапраўды зьвяртаць увагу на іх праблемы. Вельмі спадзяюся, што пасьля чацьвертага зьезду беларусаў сьвету шмат што зьменіцца на лепшае. Вельмі надакучыла слухаць хлусьню па радыё наконт таго, як дзяржава дбае і падтрымлівае беларусаў, якія жывуць па-за яе межамі (ды і ў самой краіне таксама). Я ж ведаю гэтыя праблемы. Каб жа ж так было! Усё, як у “яго дзяржаве — Савецкім Саюзе”, якія, злыдні такія, разбурылі: пахвальба, падман, “клопат і плённае супрацоўніцтва”.
Аўторак, 20 верасьня
Музычны цэнтар песьняй “Гэй, саколе!” бязьлітасна выцягвае з-пад цёплай коўдры. Цела супраціўляецца кожнай клетачкай, стогне і просіцца ў цяпло. Я, як і будзільнік, сёньня да яго бязьлітасная: хто рана ўстае...
Пасьля прагляду газэт хочацца выцягнуць з шуфляды стары артыкул “Дзе ты, апазыцыя?..”, які пісала годзе ў 1998-м. Жахліва! Ён і цяпер падаецца актуальным!
Каб была такая прафэсія ў даведніку пасадаў — “людзям дапамагаць”, я б сабе яе абрала. Няма нічога больш прыемнага, калі можаш дапамагчы тым, хто да цябе зьвяртаецца. На жаль, далёка не заўсёды гэта атрымліваецца.
Промень сьвятла — сустрэча зь сяброўкай Ірынай Шаўляковай. Абедзьве сьпяшаемся, але нават пары хвілінаў хапае, каб хуценька прабегчыся па навінах і праблемах. Галоўнае — падсілкавацца адна ад адной цяплом і энэргіяй. Размова родных душ. Ня больш, ня менш.
Серада, 21 верасьня
Кожны праходзіць сваё кола пекла... А за жыцьцё — не адно. І пакуль ты не навучысься пераадольваць сябе, сытуацыя будзе паўтарацца бясконца. Гэта і страшна, але менавіта так загартоўваецца (ці самазьнішчаецца) душа. І гэта ёсьць справядлівасьць. І пекла, і рай — унутры. Банальна? Не, калі гэта пачынаеш ня проста адчуваць, а ведаць.
Сустрэчы, сустрэчы... Маленькія сонейкі запальваюцца ў сэрцы. Але яны не апякаюць, не, яны напаўняюць душу верай у тое, што жывеш недарэмна.
Чытаю “Апошнюю спакусу Хрыста” Н.Казандзакіса. Прыпавесьць пра сейбіта. Адразу варухнулася леташняя “скабка” ў душы. Ладзілі выставу малюнкаў дзяцей — пераможцаў літаратурна-мастацкага гістарычнага конкурсу. Пасьля дзетак-мастакоў, якія жудасна хваляваліся, кажу невялічкае слоўца да прысутных, краем вуха чую, як побач са мной адзін з нашых вядомых пісьменьнікаў нібы ціхенька кажа: “А што гэта дзеці расейскамоўныя? Выступленьні свае хаця б маглі вывучыць па-беларуску”. Не стрымалася: гэта нашыя дзеці! І не яны вінаватыя, што растуць у расейскамоўных сем’ях! А мы — сьвядомыя дарослыя? І ці не намнога важней, што гэтыя расейскамоўныя (пакуль!) дзеткі пішуць і малююць пра сапраўдную гісторыю Беларусі, і што пасьля двух тыдняў летніка з нашымі выхавацелямі прыяжджаюць дадому і з гонарам кажуць: “А мы будзем размаўляць толькі па-нашаму, па-беларуску”. І гэтыя зярняткі дадуць надзейныя, моцныя парасткі, бо яны падаюць на ўрадлівую глебу. Дык сейце ж!
Чацьвер, 22 верасьня
Сорамна! Ужо тыдзень пасьля адпачынку на працы, а не зрабіла дзьвюх справаў, якія абавязаная была зрабіць адразу па прыезьдзе ў Менск. Згуртаваньне “Бацькаўшчына” выдала зборнік эміграцыйнай прозы “Эквівалент” у сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, у які ўвайшло апавяданьне Васіля Быкава, назва якога і стала загалоўкам кнігі. А Ірыне Міхайлаўне асобнік пакуль не перадалі... Колькі разоў ні сустракалася зь ёю, хочацца стаць на калені. Больш цярплівага, сьціплага і чыстага чалавека цяжка сустрэць у жыцьці. Дзякую Богу за гэтыя сустрэчы. Ня лёс быў пабачыцца з Васілём Уладзімеравічам пасьля яго вяртаньня на радзіму, не пасьпела. Толькі тады, у Доме літаратара, у дзень пахаваньня... “Раны бываюць большыя і меншыя. Меншыя заўсёды крывавяць — гэтак на сэрцы, большыя загойвае толькі сьмерць…”
Другое, што не дае спакою, цягнецца са Зьезду беларусаў сьвету. Атрымалася вельмі непрыемная сытуацыя з айцом Латушкам. Ён прывёз вітальнае слова ад мітрапаліта Філарэта. Папярэдне яго ў сьпісах не было, і ахова не прапусьціла адразу. Пакуль мяне знайшлі, пакуль я прыбегла — хвілін 5—7. Айцец Георгі пакрыўдзіўся і сышоў. Я тэлефанавала, прасіла прабачэньня, і ён вярнуўся на зьезд. Але я павінна была адразу накіраваць пісьмовае прабачэньне. У мітусьні гэтага не зрабіла. Яшчэ больш сорамна стала, калі чытала вітаньне: “Наша агульная задача сёньня — зьбіраць, беражліва захоўваць і сьведчыць пра тое лепшае, што назапасіў наш народ за сваю шматвяковую гісторыю. Нашы сьвятыні — гэта трывалы падмурак для яднаньня ў імя лепшага будучага і шлях да ўзрастаньня дзеля здабыцьця сапраўдных каштоўнасьцяў. Думаю, што толькі ў адзінстве духу мы здолеем прынесьці сваю пасільную ахвяру ў справе служэньня сваёй Бацькаўшчыне і яе народу”. Дай Божа, гэта было напісана ад шчырага сэрца, і дай Божа, гэта спраўдзіцца!
Толькі што вярнулі ўчорашняе “Наша слова”, за 21 верасьня. Адгарнулася адразу 5-я старонка. Разанула па сэрцы: памёр Ібрагім Канапацкі, 9-га верасьня. Ня ведала, ніхто і не сказаў... Колькі яшчэ людзей ня ведае пра гэтую страту? Балюча. Бо, як напісана ў газэце, “разам з І.Канапацкім страціла свайго вернага сябра і глыбокага знатака і яго родная беларуская мова”. Згадалася з выступу на Трэцім зьезьдзе беларусаў свету Разаліі Александровіч, сябры праўленьня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня татараў “Зікр Уль-Кітаб”: “Я хацела б сказаць, што ў нас і сёньня тры апірышчы. Галоўнае наша апірышча — наша вера — іслам. Другое нашае магутнае апірышча — гэта зямля Беларусі, на якой мы ўжо 600 гадоў нараджаемся і сыходзім на вечны спачын. І яшчэ нашае важнае апірышча — нашая беларуская мова, зь якой мы паядналіся, зь якой мы жывём разам, якая бурліць ужо ў нашых жылах, і яна надае новы рытм нашаму жыцьцю. І таму мы з абсалютна поўным правам кажам вам: “Мы ўсе табе належым, Беларусь!”
Пятніца, 23 верасьня
Паўраніцы заняў падбор фатаздымка. І не здагадвалася, што для жанчыны гэта можа быць так важна. Бягу на працу, як заўсёды, даючы сабе зарок апошнюю раніцу ехаць на маршрутцы. Трэба выходзіць з дому раней. Потым — на радыё. Шмат разоў выступала перад рознымі аўдыторыямі, а штораз хвалююся, як упершыню…