Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Старэйшая праваабарончая арганізацыя ЗША – Міжнародная ліга правоў чалавека – арганізавала сёньня ў Варшаве адмысловы брыфінг, прысьвечаны сытуацыі са свабодай слова ў Беларусі. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаныя журналісты зь Беларусі, а таксама прадстаўнікі краінаў-сяброў АБСЭ, што бяруць удзел у варшаўскай канфэрэнцыі "АБСЭ ў чалавечым вымярэньні".
У часе двухгадзіннага брыфінгу старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Ліцьвіна, а таксама журналісты незалежных газэтаў Анджэй Пісальнік і Кацярына Харына расказалі прысутным, а гэта былі прадстаўнікі некалькіх дзесяткаў краінаў АБСЭ, пра ўмовы, у якіх працуюць незалежныя мэдыі ў Беларусі.
Спадарыня Ліцьвіна нагадала, што агульны тыднёвы наклад усіх незалежных грамадзка-палітычных газэтаў Беларусі каля 300 тысячаў паасобнікаў – гэта амаль у шэсьць разоў меней, чым наклад адной толькі дзяржаўнай газэты – органу прэзыдэнцкай адміністрацыі.
У сваю чаргу Анджэй Пісальнік, які ў часе брыфінгу заявіў пра намер аднавіць выданьне газэты “Głos znad Niemna” пад рэдакцыяй прыхільнікаў непрызнаванай менскімі ўладамі старшыні СПБ Анжалікі Борыс, адзначыў, што журналістам ў Беларусі перадусім патрэбная міжнародная падтрымка.
(Паісальнік: ) “Падтрымка з боку міжнароднай супольнасьці – перадусім шырокі розгалас у замежных СМІ былі адной з прычынаў таго, што ў часе апошніх падзеяў у Горадні ўлады устрымліваліся ад жорсткіх захадаў, нават у камэры ў нас былі даволі добрыя ўмовы. У прыватнасьці, польскае тэлебачаньне і радыё робяць, каб інфармацыйная прастора прынамсі ў заходняй Беларусі была больш багатай”.
У часе дыскусіі ўзьнікла таксама пытаньне аб стварэньні незалежнага беларускага радыё, якое вяшчала б на тэрыторыю Беларусі з-за мяжы – беларускія прадстаўнікі віталі гэтую ідэю, падкрэсьліўшы, што такое вяшчаньне павінна весьціся выключна па-беларуску.
Адметна, што некаторыя з прысутных – прадстаўнікоў іншых, асабліва заходнеэўрапейскіх краінаў часам не маглі зразумець, што мэдыі могуць знаходзіцца ў такой сытуацыі ў эўрапейскай краіне і таму задавалі дадатковыя пытаньні. Менавіта дзеля таго, каб патлумачыць замежнікам, што адбываецца цяпер у Беларусі і было арганізаванае гэтае мерапрыемства – кажа прадстаўніца Міжнароднай лігі правоў чалавека Вольга Тарасаў:
(Тарасаў: ) “Наша арганізацыя каля 10 гадоў сочыць за сытуацыяй у Беларусі. Мы упэўненыя, што свабода слова, гэта вельмі істотнае і надзённае пытаньне для гэтай краіны. Без праўдзівай інфармацыі пра ўрад, бяз доступу да альтэрнатыўных меркаваньняў, беларусы ня змогуць быць сучасным грамадзтвам і ісьці наперад. Таму мы лічым, што міжнародная дапамога беларусам у палітычнай сфэры і ў сфэры мэдыяў вельмі важная”.