Аўтар Сяргей Дубавец “Ніводзін пэрсанаж мінулага часу, пра якога можна сказаць, што ён жыў для Беларусі, ня будзе забыты. Рана ці позна ён стане героем успамінаў, энцыкляпэдычных артыкулаў і кніг. На радзіме яго ўшануюць табліцай на будынку ці назвай вуліцы, а дапытлівыя краязнаўцы адшукаюць ягоную магілу, нават калі на помніку напісана чужое імя...
* * *
Прынцыповае адрозьненьне прэзыдэнцкай ідэалёгіі ад нацыянальнай – у тым, што яна ўся прывязаная да аднаго канкрэтнага чалавека і ўшаноўвае толькі яго, а ня мноства найлепшых прадстаўнікоў нацыі. Ёсьць, вядома, і дзяржаўныя прэміі і ўхвальныя партрэтныя нарысы ў афіцыйных СМІ, але, ня гледзячы нават на яўную выпадковасьць і тэндэнцыйны падбор ляўрэатаў, галоўнае тое, што пра іх зараз жа забываюцца. Прэмія не выводзіць чалавека ні на якую арбіту, бо яна цалкам фармальная. Прычына гэтага ў тым, што рэжым не зацікаўлены ў раскрутцы нейкіх самастойных, а гэта амаль заўсёды значыць – крытычных да афіцыёзу, асобаў. У выніку і ляўрэаты – найчасьцей зусім ня тыя людзі, пра якіх можна сказаць, што яны “жывуць для Беларусі”.
“Жыць для Беларусі” – гэта панятак зь іншай ідэалёгіі, нацыянальнай, якую сёньняшні правіцель называе нацыянаістычнай, то бок варожай. Жывуць для Беларусі тыя, каму “больш за ўсіх трэба”, хто вечна “высоўваецца”, “лезе, куды ня просяць”. Нельга жыць для Беларусі і адначасова ўвесь свой лёс аддаваць у рукі начальства, маўляў, яму відней. Жыць для Беларусі сёньня, як, зрэшты, і ва ўсе часы, -- ня проста і небясьпечна. Хоць, зь іншага боку, гаворка ідзе пра звычайны грамадзянскі душэўны неспакой. І варта ўявіць сабе, што Францыя ўшаноўвае найлепшых прадстаўнікоў свайго народу, якія жывуць для Францыі, ёй прысьвячаюць свой лёс, каб зразумець, што і ў нас па ідэі павінна быць гэтак. Прынамсі нас так вучылі. Нават у савецкай школе.
Калі ж параўнаць тых, каго ганаруе сёньняшні рэжым, з тымі, хто сапраўды жыве сваімі помысламі і дзеямі для Беларусі, дык трэба адляцець думкай у самую недалёкую будучыню і пабачыць там наступную карціну. Бальшыню фармальна ўзнагароджаных за сваю ляяльнасьць першай асобе ляўрэатаў мала хто і прыгадае. Што да другіх, дык іхнымі лёсамі зацікавяцца навукоўцы, літаратары, мэмуарысты. Ім абавязкова знойдзецца месца ў кнігах. Так будзе, таму што так ёсьць і сёньня. І кожны, хто жыў для Беларусі, абавязкова згадваецца ў новых публікацыях і складае прадмет клопату краязнаўцаў. Здаецца, яшчэ дваццаць гадоў таму гэты чалавек быў забыты напроч, але вось у новым часопісным артыкуле ўсплыло ягонае імя.
Мне згадваецца папулярная ў міжваенныя часы рыфмаванка: “Беларусь, мая старонка, куток цемнаты. Жывы Шыла, Грыб, Мамонька, будзеш жыць і ты”. Дваццаць гадоў таму, калі я ўпершыню пачуў гэтыя словы, здавалася, што ўспомненыя ў іх Шыла, Грыб і Мамонька – цалкам і назаўсёды забытыя пэрсанажы нейкай прыватнай гісторыі. Але ў іхным жыцьці была высокая мэта, і таму ўжо сёньня пра кожнага зь іх ня цяжка знайсьці даведку ў слоўніку або сеціве, чыесьці мэмуары, а то й цэлую кнігу. Прычым гэты працэс узгадваньня чым далей, тым больш набірае абароты.
Як бы гэта сёньня ні было цяжка, а Беларусь і памятае і ўшаноўвае тых, хто жыў для яе. Магчыма, вас бянтэжыць патаснасьць гэтага азначэньня – жыць для Беларусі. Але яно даўняе і традыцыйнае, за ім стаіць агромністая зьява, пра якую і пойдзе гаворка ў сёньняшняй перадачы.
* * *
Краязнаўца і выдавец з Маладэчна Міхась Казлоўскі сказаў мне, што ў старажытнай Вільні ён ведае сем беларускіх нэкропаляў, на якіх прыблізна сем дзясяткаў магіл, якія яму, Міхасю, цікавыя. Гэта акурат магілы тых, хто прысьвяціў жыцьцё Беларусі. Кожны помнік знойдзены, сфатаграфаваны, а біяграфічныя зьвесткі і эпітафіі ў Міхася ў галаве. Такая цікавасьць да месцаў апошняга спачыну камусьці падасца дзіўным захапленьнем, але насамрэч усё вельмі проста. Былі б у прыродзе музэі Ядвігіна Ш. альбо Казіміра Сваяка, не было б патрэбы хадзіць да магіл як да адзіных сьведчаньняў іхнага подзьвігу.
Сярод Віленскіх найлепей вядомыя каталіцкія могілкі Роса і праваслаўныя Сьвята-Эўфрасіньеўскія на Ліпоўцы. Але ёсьць і іншыя. Да прыкладу, Павіленскія, пра якія да сёньняшняй перадачы, апроч старых віленчукоў і Міхася Казлоўскага, ня ведаў ніхто.
Міхась пагадзіўся паказаць мне гэтыя помнікі і мы адправіліся ў віленскі раён Павільніс – колішнюю Чыгуначную Калёнію, дзе на схіле стромай гары каля акуратнага драўлянага касьцёла сярод старых дрэваў разьмясьціўся гэты невялікі нэкропаль, падобны ці то на батанічны, ці то на райскі сад. Я згадаў, як некалі пасьля расповеду ў “Вострай Браме” пра іншыя могілкі, адзін калега папракнуў мяне нэкрафільствам, і прааналізаваў уласныя пачуцьці. Насамрэч нэкрафільства выклікае агіду. Тут - штосьці зусім іншае, цалкам духоўнае прыцягненьне імёнаў, выбітых у камяні, якія, здаецца, дагэтуль выпраменьваюць жывое сьвятло.
(Казлоўскі: ) “Толькі пяць магілак. Я іх сам і знайшоў усе. Ніхто мне не паказваў. Прыйшоў і пачаў шукаць. І так магілку да магілкі глядзеў і знайшоў усіх... Цяпер мы шукаем Вераніку Клімовіч, жонку Адольфа...
-- Гэта які пахаваны...
-- ... у Клюшчанах... Па-беларуску тут напісана па ёй... Дзе ж ён дзеўся, помнік? Я ж яго нядаўна бачыў... Стандартны такі помнік, я яго сфатаграфаваў... Дзіва! Вузенькі такі помнік. Стаяла дзьве магілкі. Яе і Марылі Шутовіч...
Яна за яго маладзейшая была на 12 гадоў. А перажыла толькі на чатыры гады... Я ж яго добра помню, помнік...
- Klimowiczowie...
- Во! Паглядзі, што зрабілі, помнік памянялі!
- Вераніка, Людміла, Марыя, Павел...
- Гэта Павел – сын ягоны.
- Дык іх тут чатыры... Не, двое яшчэ жывуць. Дык вось гэтыя Марыя і Павел і памянялі...
- Ты глядзі!.. І Клімавічове напісалі! І па-беларуску ж было, дык па-польску ўзялі зрабілі...”
(Дубавец: ) “Міхась не хавае свайго абурэньня. Сапраўды, ёсьць вялікая несправядлівасьць, калі дзеці адкідаюць жыцьцёвыя прынцыпы і ідэалы бацькоў. Наша тэма – жыць для Беларусі – шмат каму падаецца незразумелай. Але дзікунства выяўляецца ў тым, каб тое, што табе незразумела – адкінуць, зруйнаваць, зьнішчыць.
Дарэчы кажучы, беларускіх магіл ня так і шмат існуе ў прыродзе. І асабліва каштоўныя яны ня толькі таму, што рэдкія, але й таму, што зрабіць надпіс па-беларуску – гэта заўсёды ўчынак. Гэта значыць, высунуцца з агульнага фону, заявіць пра сябе і сказаць усім пра тое, што ў тваім жыцьці была высокая мэта, якой большасьць, на жаль ня мае ці не паказвае іншым. Гэтым разам мы сутыкнуліся зь легкадумнасьцю нашчадкаў, якія ўпісалі сваю маці ў агульны фон. Цяпер магіла – незаўважная, нават спрактыкаваны шукальнік Казлоўскі прамінуў яе некалькі разоў”.
(Казлоўскі: ) “Ну ты паглядзі, што зрабілі, я памятаю, што тут каля дарогі, зусім блізка...”
- Што можна сказаць пра саму Вераніку Клімовіч?
- Яна скончыла Віленскую беларускую гімназію... Клімовіч яе па-сапраўднаму не кахаў. Ён за яе шмат старэйшы... Было ў сям’і іх Ганна, Марыя, Эмця, Вераніка. Ён сама болей Ганну кахаў. Яна прыгожая такая дзяўчынка была. І ў яе быў тубэркулёз костак. І нейкім чынам ён сышоўся тады з гэтай Веранікай, якая за яго была на 12 гадоў маладзейшая. Жаніліся яны ў 37-м годзе, у 38-м нарадзіўся сын. Адносіны да яе былі ня самыя сымпатычныя, хай ёй зямля пухам, а неба раем. Клімовіч сам па сабе быў чалавек, а яна ня надта. Ну, але, папраўдзе кажучы, архіў хоць яго аддала ў Менск, у Акадэмічную бібліятэку”.
(Дубавец: ) “Біяграфія Адольфа Клімовіча адным пералікам учынкаў і падзей заняла б цэлую перадачу. Будучы паводле перакананьняў беларускім незалежнікам і патрыётам, ён гуртаваў людзей, пісаў артыкулы, выдаваў часопісы, арганізоўваў спэктаклі, словам, рабіў усё, што спрыяла ягонаму ідэалу, сапраўды жыў для Беларусі. Ня буду дакучаць пералікамі, імя Адольфа Клімовіча можна знайсьці ў Беларускай Энцыкляпэдыі. Вялікі эпізод ягонага жыцьця быў зьвязаны з Прагай, з Праскім унівэрсытэтам, дзе Клімовіч атрымаў адукацыю інжынэра”.
(Казлоўскі: ) “Ён быў 1900 году, а ёй было 25. Праз Янку Шутовіча... Ён вярнуўся ў 1929 годзе ў Вільню. І іх адразу забралі на зборы – Янку Шутовіча і яго. І тады ён пазнаёміўся з гэтай Веранікай. Яны ў Вільні пабраліся шлюбам. У мяне ёсьць здымак: Клімовіч, яна, Язэп Шутовіч, гэта бацька ейны і Янкі Шутовіча, тады Петрунэля Клімовіч, гэта маці Адольфа, і Янка Шутовіч і Альфонс Шутовіч.
- А пасьля што зь імі было?
- З гэтымі людзьмі? У іх было двое дзяцей. Быў Павел і быў Юстын. Юстын у 1955-м годзе ўтапіўся. Гаварылі, разумны быў хлопчык.
- Жылі яны ў вайну тут?
- Так, у Вільні.
- А пасьля вайны...
- А пасьля вайны яна засталася тут жыць, а яго ж арыштавалі. Праўда, арыштавалі толькі ў 1950-м годзе. Ён літоўскую мову ведаў і схаваўся ў цэнтральную Літву, працаваў арганістам. Ну, нехта, відаць, звышпільны і стукануў на яго. І яго да вышэйшай меры. Але зьмянілі на 25 гадоў. Вярнуўся ён у 1956 ці 57-м годзе. Але яму не дазволілі прапісацца ў Вільні. І ён паехаў у Барысаў. У Барысаве працаваў Веранікі дзядзька Віктар Шутовіч ксяндзом, ён таксама ўжо вярнуўся зь лягераў. І Клімовіч працаваў у яго арганістам. І толькі ў 1960-м годзе вярнуўся ў Вільню”.
(Дубавец: ) “У Вільні Адольф Клімовіч шмат пісаў. Быццам сьпяшаўся расставіць акцэнты ў самых важных тэмах нацыянальнага адраджэньня. Каб наступнікам не даводзілася наноў вынаходзіць ровар. Да прыкладу, у 1967 годзе ў артыкуле “Вільня ці Вільнюс?” Клімовіч заўважае:
“Да вайны 1939-45 г. Пытаньня гэтага не было. Сягоньня “Вільнюс” на вуснах старога і малога. Як гэта сталася і ці так быць павінна?..
Вільня ж для беларусаў – гэта ня толькі гістарычны цэнтар нашага нацыянальнага адраджэньня, але і супольная ўласнасьць гістарычнага існаваньня. Беларусы ў Вільні не падкідышы, не захопніцкія ці йнакш “вызвольніцкія” наслаеньні. Таму для ўсіх беларусаў нічога больш натуральнага, як, шануючы самых сябе і сваё акружэньне, перастаць бязмысна капіяваць чужыя назовы і захаваць, прынамсі, у прыватным ужываньні, стары гістарычна-беларускі назоў “Вільня”!”
Адна з працаў Клімовіча – біяграфічны слоўнік пра тых, каго ён ведаў і хто, як і ён, вызначыўся тым, што жыў для Беларусі. Пра такіх людзей ня скажаш адназначна – паэт ці музыка ці інжынэр. Бо выдатныя паэты, музыкі і інжынэры жывуць дзеля паэзіі, музыкі альбо тэхнікі. Гэтыя ж людзі на першае месца ставілі нацыянальнае адраджэньне, у часы якога для многіх галоўнай прафэсіяй рабілася іх нацыянальная сьвядомасьць”.
(Казлоўскі: ) “Я яго лічу адным з самых разумных людзей. І моваў ведаў вельмі шмат, вельмі адукаваны быў чалавек і камунікабэльны. У 1970-м годзе (Ліс расказваў), як ён памёр, і, дарэчы, гэта пацьвярджаюць успаміны Мар’яна Пецюкевіча, прыйшлі прадстаўнікі, чамусьці напісана, МВД і пракуратуры і запатрабавалі архіў яго. І было самае першае пытаньне: якім чынам пра сьмерць Клімовіча даведалася Радыё Свабода, чаму пра яго перадавалі? І запатрабавалі ўсе дакумэнты, усе тыя архівы, што ён пісаў. І невядома, можа што забралі вельмі каштоўнае, вельмі.
- Што там магло быць?
- Ну ён жа пісаў шмат. Ён напісаў сваю славутую рэч, якая друкавалася ў “Голасе Радзімы”, “Чаму я ня быў на ІІ Усебеларускім кангрэсе”. Ён там упершыню напісаў, што ад рук гестапаўцаў загінулі беларускія дзеячы. Дык я заўсёды гэтым крыў: якія ж яны паслугачы, калі загінулі ад гестапаўскіх рук? Але я думаю, што там было нашмат багацей. Я баюся, што там былі яго ўспаміны. Чаму яны так зацікавіліся. І гэта ўсё забралі. Дзе яно ўсё дзелася – ніхто ня ведае...
- Ну во, беларускі надпіс, Вацлаў Гарлуковіч.
- Гэта муж Янкі Шутовіча пляменьніцы. Я яго ня ведаю. Па-мойму, ён вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.
- Але ж надпіс па-беларуску.
- Ну, тады жывыя былі яшчэ ўсе гэтыя Марылі. Яны ж не маглі па-іншаму”.
(Дубавец: ) “Не маглі па-іншаму... Варта зірнуць на здымкі міжваеннага віленскага жыцьця. Вось кампанія на кватэры Трэпкі... Арсеньнева... Шутовіч.. Танк... Луцкевіч... Шырма... Усьмешкі... Наладзілі вечарыну, каб палагодзіць двух найпапулярнейшых паэтаў – эстэтку Арсеньневу з камуністам Танкам... На іншым здымку – маладыя твары наборшчыкаў у друкарні імя Скарыны... Цяпер пра кожнага вядома, напісана, не забыты ніхто. Твары свабодных і натхнёных людзей. Іх жыцьцё для Беларусі робіць іх біяграфіі абсалютна каштоўнымі для сучасных краязнаўцаў і навукоўцаў.
Між тым, на магіле Фабіяна Ярэміча – беларускага дэпутата міжваеннага польскага сэйму – нас чакала чарговая непрыемная неспадзяванка”.
(Казлоўскі: ) “Ярэміча помнік памянялі. Ніхто не глядзіць яго. Не даглядаюць... Фабіян Ярэміч. Помнік, бачыш, як бязглузда паставілі. Ужо пайшоў убок. А той мне больш падабаўся, у мяне здымак ёсьць старога.
- На якой мове напісана?
- Павінна быць па-беларуску...
-- Ага. Па-мойму, як літоўцы ў пашпартах пішуць, калі ты не згаджаесься, каб канчатак быў “ас”. Ерэміч.
-- І гэта глупства. Нашто на тым сьвеце нешта мяняць. Што ўжо ёсьць, тое ёсьць”.
(Дубавец: ) “Сапраўдны мастацкі твор – помнік Яну Шутовічу. Ужо толькі дзеля яго варта завітаць на гэтыя могілкі, каб убачыць, якім можа быць беларускі помнік – і паводле надпісу і паводле эстэтычных якасьцяў. Міхась Казлоўскі дапускае, што зрабіць гэтае надмагільле мог мастак Пётра Сергіевіч, тым больш, што жылі яны з Шутовічам у адным доме на Антокалі.
Янка Шутовіч – рэдактар найлепшага віленскага часопіса “Калосьсе” – гэта яшчэ адна вялікая біяграфія, яшчэ адзін доўгі пералік падзеяў, учынкаў і твораў...”
(Казлоўскі: ) “Яны амаль аднолькава і пражылі з Клімовічам, са сваім шваграм...
Гэта Марыля стаўляла. Хоць у апошнія гады ў яе склероз быў страшнейшы. Яна ад гэтага і памерла. Марыля -- гэта сястра яго, якая інтэрнат трымала. Загадчыца інтэрната пры Віленскай Беларускай Гімназіі...
Ну вось такія могілкі. Болей я нікога не знайшоў. Я, праўда, глядзеў кожную магілку”.
(Дубавец: ) “Нашто на тым сьвеце нешта мяняць, -- кажа Міхась Казлоўскі, але... Ёсьць нейкая заўсёдняя няёмкасьць у гэтых нашых энцыкляпэдычных дэфініцыях – дзяяч -- грамадзкі, палітычны, культурны... Ці – дзяяч тэатральнага руху. Чаму ня проста -- палітык, пісьменьнік, артыст? Таму што той Беларусі, дзеля якой жылі Клімовіч, Ярэміч, Шутовіч і тысячы такіх самых, пакуль няма? Варта прымружыць вочы і ўявіць сабе нармальную Беларусь, як усе нашы дзеячы зараз жа стануць палітыкамі, музыкамі і артыстамі. І простая дэфініцыя ня будзе выглядаць нацягнутай. Гэта сёньня для іх не найлепшы час. Але яны перажывуць яго. Бо зноў народзяцца тыя, каму яны абсалютна неабходныя, з той самай высокай мэтай жыцьця”.