Любоў Лунёва, Менск Апазыцыйны палітык Андрэй Клімаў паедзе сёньня ў Крупкі. У Крупскім раёне Клімаў будзе год і тры месяцы адбываць абмежаваньне свабоды – пакараньне, вынесенае менскім судом, які прызнаў палітыка вінаватым у арганізацыі вулічнай акцыі 25 сакавіка.
Тады пры разгоне дэманстрацыі, якая праходзіла пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, былі затрыманыя дзясяткі людзей. Амаль усіх іх пакаралі арыштамі на тэрмін ад трох да 15 сутак, а супраць Андрэя Клімава завялі крымінальную справу.
Раней на так званую “хімію” беларускія ўлады накіравалі палітыкаў Паўла Севярынца і Міколу Статкевіча – іх суд прызнаў вінаватымі ў арганізацыі вулічных дэманстрацыяў супраць фальсыфікацыі вынікаў леташніх выбараў і рэфэрэндуму.
Андрэй Клімаў, калі даведаўся, што паедзе ў Крупкі, казаў “Свабодзе”, што ўлады прыслухаліся да яго жаданьня быць як мага далей ад сталіцы, каб яго ніхто не турбаваў.
У нашай размове Андрэй Клімаў казаў, што адчувае расчараванасьць і крыўду. Ён не знайшоў паразуменьня зь іншымі апазыцыйнымі палітыкамі, і гэта яго непакоіць.
(Клімаў: ) “Хачу адпачыць ад палітыкі, ад навінаў у гэтым жыцьці. Хачу абстрагавацца і абдумаць дзеяньні маіх паплечнікаў з апазыцыі. Ёсьць пытаньні, на якія я павінен знайсьці адказы. Еду туды зь цяжкім сэрцам, бо пакідаю тут дзяцей, пакідаю менчукоў на самавольства монстра, пакідаю сям’ю, апазыцыю, якая цяпер знаходзіцца ў разгубленасьці. Ведаеце, пасьля таго, што я перажыў, я маю права іх вучыць. Але немагчыма навязаць свае погляды людзям, якія ня хочуць цябе слухаць”.
Калі Віктар Івашкевіч паехаў на “хімію” ў Баранавічы, то, пажартаваўшы, узяў слоік з салёнымі гуркамі. Павал Севярынец узяў Біблію, а Мікола Статкевіч кніжкі па эканоміцы. Андрэй Клімаў не захацеў браць з сабой ні тэлевізара, ні прымача. Ён казаў, адзінае, што яму спатрэбіцца – гэта ноўтбук: Клімаў разьлічвае напісаць некалькі кніжак.
(Клімаў: ) “У мяне ёсьць жаданьне ўзяць з сабой ноўтбук. У мяне ёсьць дастаткова матэрыялу для напісаньня трох кніжак. Хачу пасьпець іх напісаць да падзеяў 25 сакавіка, каб яны ня страцілі сваёй актуальнасьці. Мне здаецца, апроч таго, што людзей трэба настроіць на адстаўку Лукашэнкі і правесьці выбары 2006 году без Лукашэнкі, трэба іх яшчэ навучыць адстойваць свае правы пры любым прэзыдэнту. Вазьму з сабой самае неабходнае – мыла, зубную шчотку і ручнік – тое, што мне рэкамэндаваў інспэктар з камітэту выкананьня пакараньняў. Вазьму ўсе свае дыплёмы, каб там уладкавацца на працу... Для філёзафа, для пісьменьніка калі не ноўтбук, то папера і асадка. Клімаў едзе дзеля таго, каб вярнуцца ў 2006 годзе пераможцам”.
Невядома, ці дазволяць Андрэю Клімаву крупскія кіраўнікі КДБ і спэцкамэндатуры карыстацца ноўтбукам. Там даволі жорсткі рэжым. Раніцай асуджаныя павінны ісьці на працу, а ўвечары знаходзіцца ў інтэрнаце. Харчавацца “хімікі” маюць самастойна.
Што да палітвязьняў, то за імі пільна сочаць і міліцыянты, і ахоўнікі, і супрацоўнікі КДБ. Мікола Статкевіч штодня адчувае на сабе іх увагу, тое ж і ў выпадку Паўла Севярынца. Наўрад ці зробяць выключэньне да Андрэя Клімава. Адвакаты ўпэўнены, што Клімаву не дазволяць працаваць у пажарнай ахове, як ён хоча. Хутчэй за ўсё і ўладкавацца ў бібліятэку палітык ня зможа.
Ад Менску спэцкамэндатура ў Крупках знаходзіцца далей за ўсе астатнія ў Менскай вобласьці. Хутчэй за ўсё, Клімава туды накіравалі невыпадкова. Цяпер для апазыцыйнага палітыка самае важнае – знайсьці сабе працу.