Асэтынска-грузінскія перастрэлкі

КАЎКАЗ. У Паднёвай Асэтыі зь мінамётаў абстралянае грузінскае паселішча Ачабэці. Зьвестак пра ахвяры і выканаўцаў акцыі няма. У аўторак галоўны горад Паўднёвай Асэтыі Цхінвалі быў абстраляны зь мінамётаў. Параненыя некалькі жыхароў. Паўднёваасэтынскія ўлады цьвердзяць, што стралялі з боку грузінскіх сёлаў.