БРУСЭЛЬ. Старшыня Эўрапейскай камісіі заявіў, што ён не спадзяецца на прыняцьце Эўрапейскім Зьвязам агульнай канстытуцыі ў найбліжэйшыя два-тры гады. Хасэ Мануэль Бароза на прэсавай канфэрэнцыі сёньня сказаў журналістам, што 25 краінаў Эўразьвязу павінны замест канстытуцыі засяродзіцца на практычных справах, бо адсутнасьць канстытуцыі яшчэ ня ёсьць паралюшам Эўропы. Бароза сказаў таксама, што Эўракамісія зробіць новыя крокі ў справе мадэрнізацыі эканомікі. Раней сёлета грамадзяне Францыі і Нідэрляндаў прагаласавалі супраць прыняцьця эўрапейскай канстытуцыі.