ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраільскія войскі сёньня пакінулі два выселеныя паселішчы на Заходнім беразе Ярдану. Гэтакім чынам цалкам завершаная апэрацыя ў эвакуацыі ўсіх габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газы і яшчэ чатырох на Заходнім беразе. Адразу пасьля зыходу вайскоўцаў у паселішчы прыбылі тысячы палестынцаў, якія распачалі страляніну ў паветра. Аднак, паселішчы на Заходнім беразе, у адрозьненьне ад Паласы Газы, як і раней, будуць патрулявацца ізраільскімі вайскоўцамі.