Аляксей Знаткевіч, Прага Амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА абвясьціла аб пачатку праграмы, у межах якой да 2018 году маюць быць арганізаваныя новыя палёты чалавека на Месяц. Прайшло ўжо больш за 30 гадоў ад часу, калі на Месяцы высадзіўся амэрыканскі касманаўт з праекту “Апалён”. Новы праект коштам больш за 100 мільярдаў даляраў мае павялічыць міжнароднае супрацоўніцтва ў космасе і з часам зрабіць магчымымі пілятаваныя палёты на іншыя плянэты Сонечнай сыстэмы.
Пра намер зноўку высадзіць касманаўтаў на Месяц заявіў у панядзелак адміністратар НАСА Майкл Грыфін. Паводле яго, праект “умацуе ўпэўненасьць, што астранаўты могуць дабрацца яшчэ далей у космас і заставацца там даўжэйшы час”. Новым пілятаваным палётам маюць папярэднічаць падарожжы робатаў паміж 2008 і 2011 годам. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ужо сказаў, што палёты на Месяц будуць папярэднікамі падарожжаў на Марс і, магчыма, на іншыя плянэты Сонечнай сыстэмы.
Прэсавы сакратар Эўрапейскага касьмічнага агенцтва Франка Банасіна заявіў у Парыжы, што амэрыканскі праект будзе карысным для касьмічных праграм ва ўсім сьвеце:
(Банасіна: ) “Дзьверы будуць адчыненыя для міжнароднага супрацоўніцтва, калі астранаўты высадзяцца на Месяцы. Як прэзыдэнт Буш ужо сказаў. да ўдзелу будуць запрошаныя міжнародныя партнэры, і мы ўжо маем добры досьвед супрацоўніцтва ў праекце міжнароднай касьмічнай станцыі. Я думаю, што мы абавязкова скарыстаем магчымасьць зрабіць нешта разам”.
Новы праект быў абвешчаны ў часе, калі ад амэрыканскага касьмічнага агенцтва многія крытыкі патрабуюць абгрунтаваньняў яго вялізарнага бюджэту – асабліва ў сувязі з прыроднымі катастрофамі кшталту ўрагана Катрына, на ліквідацыю наступстваў якога можа спатрэбіцца 200 мільярдаў даляраў.
Адміністратар НАСА Майкл Грыфін кажа, што такія крызысы, як ураган Катрына, не павінны спыняць доўгатэрміновыя касьмічныя праекты.
(Грыфін: ) “Касьмічная праграма – гэта доўгатэрміновая інвэстыцыя ў нашу будучыню. Мы павінныя вырашаць нашы кароткатэрміновыя праблемы, не ахвяруючы пры гэтым нашымі доўгатэрміновымі інвэстыцыямі ў будучыню”.
Тым часам НАСА таксама даводзіцца вырашаць праблемы бясьпекі на касьмічных чоўніках, якія паступова састараваюць. У жніўні на касьмічным чоўніку “Discovery” пасьля запуску былі згубленыя пліткі абарончага шчыта, які засьцерагае шатл ад пераграваньня. Папярэдні палёт чоўніка “Columbia“ у 2003 годзе з падобнай прычыны скончыўся катастрофай, у якой загінулі ўсе касманаўты, а шатл быў цалкам зьнішчаны.
Бюджэт НАСА на 2006 год складае 16 мільярдаў даляраў, нягледзячы на цяперашнія фінансавыя праблемы ЗША. Вядзецца ня толькі пра ўраган Катрына, але і пра вайну ў Іраку, якая штомесяц каштуе Амэрыцы больш за 5 мільярдаў даляраў.