Адкладзены разгляд скаргі Міхаіла Хадаркоўскага

МАСКВА. Маскоўскі гарадзкі суд адклаў да 22 верасьня разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву. Гэтакім чынам, было задаволенай хадайніцтва Хадаркоўскага, які прасіў пра перапынак у зьвязку з хваробай ягонага адваката Генрыха Падвы. Калі вырак набудзе моц да сьнежня, былы кіраўнік “ЮКАСу” ня зможа ўдзельнічаць у давыбарах у Дзяржаўную думу. Кіраўнік групы “МЕНАТЭП” Платон Лебедзеў адмовіўся ад прысутнасьці на слуханьнях і забараніў сваім адвакатам удзельнічаць у працэсе.