Валер Каліноўскі, Менск Сьпікеры Дзярждумы Расеі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Грызлоў і Ўладзімер Канаплёў сёньня пасьля вялікага перапынку правялі паседжаньне двухбаковай камісіі ў справе падрыхтоўкі праекту Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы. Увядзеньне пасадаў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта саюзнай дзяржавы афіцыйна не абмяркоўвалася, але сьпікер Палаты прадстаўнікоў, жартуючы, ня выключыў магчымасьці ўвядзеньня “саюзнай манархіі”.
Пасьля абраньня новых складаў Дзяржаўнай думы і Палаты прадстаўнікоў супольную камісію па распрацоўцы Канстытуцыйнага акту ўзначалілі сьпікеры Барыс Грызлоў і Ўладзімер Канаплёў. Сёньня адбылося першае паседжаньне новага складу камісіі. Адкрываючы яго, Барыс Грызлоў заклікаў актывізаваць працу над Канстытуцыйным актам. Чакаецца, што ўжо празь месяц пройдзе наступнае паседжаньне, якое вынесе праект дакумэнту на разгляд Вышэйшага дзяржсавету. Гаворыць Барыс Грызлоў:
(Грызлоў: ) “Сёньня мы знаходзімся ў такім стане, калі дзьве дзяржавы — Расея і Беларусь — аб’ядноўваюцца ў адну”.
Канстытуцыйны акт пачалі рыхтаваць пасьля падпісаньня 8 сьнежня 1999 году дамовы аб саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі. Беларускім і расейскім бакамі прапаноўвалася некалькі варыянтаў праекту, але дагэтуль кампрамісу не было знойдзена — перш за ўсё ў пытаньні формы кіраваньня саюзнай дзяржавай і разьмежаваньня паўнамоцтваў кіроўных органаў саюзу і дзяржаваў-удзельніц. На сёньняшнім паседжаньні за аснову быў узяты праект, выпрацаваны ў 2003 годзе, які не прадугледжвае пасадаў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. У праекце згадваюцца чатыры кіроўныя органы — Вышэйшы дзяржсавет, двухпалатны парлямэнт, саюзны саўмін і саюзны суд, што паводле Барыса Грызлова, “пакуль не падпадае пад сумнеў”. Але неафіцыйна абмяркоўваюцца розныя варыянты, паведаміў Уладзімер Канаплёў:
(Канаплёў: ) “Сябрамі камісіі прапаноўваліся для абмеркаваньня і іншыя кірункі, ажно да манархіі, якая была характэрная для Расеі”.
(Грызлоў: ) “Я так разумею, што гэта як варыянт, а не як тэма для абмеркаваньня”.
На пытаньне, каго прапануюць манархам, Уладзімер Канаплёў адказаў: “Здагадайцеся самі”.
Барыс Грызлоў выказаў зацікаўленасьць Расеі ў хутчэйшым пераходзе Беларусі на саюзную валюту, якой мае стаць расейскі рубель. Уладзімер Канаплёў настойваў, што ў гэтым пытаньні ня можа быць пасьпешлівасьці, а спачатку трэба зацьвердзіць Канстытуцыйны акт, інтэнсыфікаваць эканамічнае супрацоўніцтва ды стварэньне роўных умоваў для суб’ектаў гаспадараньня дзьвюх краін.
Унесьлі на сёньняшнім паседжаньні і некалькі паправак у тэкст праекту Канстытуцыйнага акту — у прэамбуле замест “агульных гістарычных лёсаў народаў Беларусі і Расеі” запісалі “агульны гістарычны лёс”.
Барыс Грызлоў і Ўладзімер Канаплёў узначальваюць таксама футбольныя каманды Дзярждумы Расеі й зборную парлямэнту і ўраду Беларусі, якія згуляюць сёньня ўвечары матч на менскім стадыёне “Дынама”.