Уладзімер Содаль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Чалавек жыве ў слове. Што б ён ні рабіў, а моўны працэс не спыняецца ў ім ні на хвілінку. Нават тады, калі ён маўчыць, нават тады, калі сьпіць. Ці ідзе ён, ці заняты працай якой, а словы-думкі ўвесь час пульсуюць у чалавеку, часам незалежныя ад таго занятку, якім ён цяпер заняты.
Магія мовы ў яе асацыятыўнасьці, шматзначнасьці яе лексычнага багацьця, шматфарбнасьці. Пра гэта якраз народныя досьціпы, занатаваныя мной у Багушэвічавых Кушлянах і паблізу іх.
Шляхетны люд жыў у Кушлянах. Шляхетны ён быў і на слова. Але ўсялякае здаралася. Як толькі якая сварка ды звадка, тады слова над Кушлянамі жыхала і грымела:
– А каб твая жонка ў жніво абрадзілася!.. А каб твая печ у Каляды развалілася!
Не было для гаспадара страшнейшых праклёнаў, як гэтыя. Праўду кажуць: “Слова лечыць, слова і калечыць. Слова – ня сажа: не заб’е, дык замажа!”
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)