Алена Струвэ, Менск Сёньня ў Нямеччыне – датэрміновыя выбары ў Бундэстаг. Што да папярэдніх афіцыйных вынікаў галасаваньня, то яны будуць абвешчаныя позна ўвечары. Гэта зробіць у наўпроставым тэлевізійным эфіры старшыня Фэдэральнай выбарчай камісіі Ёган Гален. А пакуль што па ўсёй Нямеччыне праходзіць гэтак званае "Wahlparty", альбо вечарына з нагоды дня выбараў.
Паводле напружанасьці і інтрыгі "Wahlparty", выбары ў немцаў можна параўнаць хіба што з футбольным заўзятарствам. Усё гэта праходзіць як калектыўны тэлевізійны прагляд выбарчага маратону за куфлем піва ці келіхам віна. Хтосьці аддае перавагу хатнім сямейным вечарынам. Часьцей жа за ўсё немцы ідуць глядзець тэлевізар у шматлікія кавярні ці піўні.
Яшчэ да завяршэньня галасаваньня можна было пачуць самыя розныя, нярэдка дакладныя, прагнозы адносна будучага кацлера, кааліцыі, складу кабінэту. Даволі часта ў гэтыя хвіліны гучыць імя лідэркі хрысьціянскіх дэмакратаў Ангелы Мэркель (паводле нямецкіх законаў, канцлерам становіцца ня самы папулярны сярод выбарцаў палітык, але лідэр самай папулярнай партыі) і назва "вялікая кааліцыя" – альянс паміж канкурэнтамі – хрысьціянскімі і сацыял-дэмакратамі. Пакуль ніводная з партыяў у альянсе са сваімі традыцыйнымі партнэрамі ня можа набраць неабходнай колькасьці галасоў для перамогі.
Вядомы нямецкі палітык і дыплямат Ганс-Георг Вік таксама разглядае варыянт вялікай кааліцыі, аднак адмаўляецца ад нейкіх прагнозаў:
(Вік: ) "Я не магу вам нічога сказаць. Разрыў вельмі невялікі, як усё павернецца, сказаць немагчыма. Да сёньняшняга дня каля чвэрці насельніцтва ня вызначыліся з тым, за каго яны аддадуць галасы. У любым выпадку, ня выключаныя самыя розныя сюрпрызы. Я спадзяюся, што незалежна ад вынікаў у Нямеччыне адбудзецца значна больш рэформаў".
Спадар Вік таксама спадзяецца на тое, што хуткім часам выбары ў Беларусі будуць праходзіць гэтак жа адкрыта, як і ў яго на радзіме.
У гэты ж самы час у менскім міжнародным адукацыйным цэнтры, што на праспэкце Праўды, таксама ладзіцца "Wahlparty".
Паводле арганізатараў імпрэзы, супрацоўнікаў нямецкай амбасады, атмасфэра ў гэтай "менскай выбарчай акрузе" мала адрозьніваецца ад агульнай нямецкай. Тут таксама можна глядзець наўпроставыя рэпартажы тэлевізіі АRD. За півам, віном, гарохавым супам з сасіскамі апошнія паведамленьні камэнтуюць як нямецкія грамадзяне, якія працуюць у Беларусі, так і госьці – беларускія палітыкі, грамадзкія дзеячы, журналісты.
Дарэчы, некаторыя ўдзельнікі імпрэзы нават вонкава падкрэсьліваюць свае сымпатыі да той ці іншай нямецкай палітычнай каманды. Хтосьці надзеў швэдар са словамі "Галасуй за вольных дэмакратаў", хтосьці – шкарпэткі, на якіх напісана "Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны". Удзельніца сумеснага нямецка-беларускага праекту Пэтра прагаласавала сёньня ў Менску за партыю Ёшкі Фішэра.
(Пэтра: ) "За зялёных. Таму што іншай альтэрнатывы я ня бачу".
У сёньняшнім галасаваньні ў міжнародным адукацыйным цэнтры бяруць удзел і беларусы. Зразумела, ня ў якасьці выбарцаў. Іхныя галасы будуць улічаныя пры падвядзеньні конкурсу на найлепшы прагноз. Пераможцы будуць абвешчаныя сёньня позна ўвечары.
Дадамо, што нямецкая выбарчая вечарына праводзіцца ў Менску ўжо трэці раз запар. Мінулым разам, у часе нямецкіх парлямэнцкіх выбараў 2002 году, аўтарам аднаго з найбольш дакладных прагнозаў беларускі сацыял-дэмакратычны палітык Мікола Статкевіч. Сёньня інфармацыю пра хаду выбараў ён атрымлівае ад сяброў, калегаў, у тым ліку і нямецкіх. У тэлефоннай размове са "Свабодай" Мікола Статкевіч сказаў:
(Статкевіч: ) "Назіраць за гэтымі выбарамі мне будзе вельмі цяжка, бо я знаходжуся ў тым месцы, адкуль назіраць немагчыма. Але гэтая падзея мяне, вядома, цікавіць, бо нямецкая СДП – партнэр партыі, якую я ўзначальваю, і нават падчас такой складанай кампаніі нямецкія калегі праяўляюць цікавасьць да майго лёсу. Думаю, што цяпер усё скончыцца вялікай кааліцыяй. Але цікава, хто будзе наперадзе?"