БАКУ. Азэрбайджанская апазыцыя паведаміла, што ўрад выслаў з краіны маладзёвага лідэра ўкраінскай аранжавай рэвалюцыі Сяргея Яўтушэнку, які знаходзіўся ў Азэрбайджане з запрашэньня лідэра партыі Мусават Ісы Гамбары. Яўтушэнку – лідэра арганізацыі “Пора” – затрымалі ўночы і адправілі на самалёце ва Ўкраіну. Тры маладыя азэрбайджанскія апазыцыянэры, якія пераймалі досьвед “Поры”, арыштаваныя. 6 лістапада ў Азэрбайджане адбудуцца парлямэнцкія выбары. Улады імкнуцца скіраваць палітычную сытуацыю на сваю карысьць.