ВІЛЬНЯ. Пілёт зьнішчальніка СУ-27, што учора ўпаў непадалёк ад Коўна, трактуецца летувіскімі ўладамі як абвінавачаны. Сёньня яго дапытала Генэральная пракуратура Летувы. Яму інкрымінуецца парушэньне правілаў міжнародных палётаў. Улады Летувы адмаўляюцца выдаць пілёта Расеі да канца сьледзтва.