Валер Каліноўскі, Менск Сёньня Менскі гарвыканкам накіраваў афіцыйны дазвол на правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі, на якім будзе абраны адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. На наступным тыдні чакаецца падпісаньне дамовы на арэнду з кіраўніцтвам Палацу культуры Менскага аўтазаводу.
Кіраўнік аргкамітэту ў справе правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандар Бухвостаў паведаміў, што сёньня ён атрымаў пісьмовы ліст за подпісам намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Пятрушына. У ім даецца афіцыйны дазвол на правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў 1—2 кастрычніка ў Палацы культуры Менскага аўтазаводу.
Для выкарыстаньня гэтага памяшканьня застаецца заключыць дамову з кіраўніцтвам палацу культуры і пералічыць грошы. Паводле спадара Бухвостава, дамова будзе заключаная ад імя адной альбо некалькіх партыяў, што ўваходзяць у апазыцыйную “дзясятку”, двухдзённая арэнда палацу культуры будзе каштаваць каля 8 мільёнаў рублёў, і апазыцыйныя партыі працяглы час зьбіралі грошы на кангрэс.
Тым часам у Палацы культуры МАЗу пачала працу група прадстаўнікоў аргкамітэту кангрэсу. Запрошаныя дэлегаты, распрацаваны сцэнар форуму, уключна з выбарамі адзінага кандыдата, ухвалай перадвыбарчай плятформы і, калі застанецца час, заключным канцэртам. Спадар Бухвостаў не выключае, што выбары адзінага кандыдата пройдуць у два туры.
Тым ня менш, паводле Аляксандра Бухвостава, варыянт з правядзеньнем кангрэсу за мяжой застаецца як запасны. Такую ж пазыцыю выказаў адзін зь лідэраў Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:
(Івашкевіч: ) “Мы рыхтуем кангрэс на Беларусі, але калі ўлады яго сарвуць, то мы правядзём за мяжой, проста гэта будзе на тыдзень пазьней. Мы ўсё роўна яго правядзём у кастрычніку”.
Паводле Віктара Івашкевіча, у Кангрэсе дэмакратычных сіл возьмуць удзел каля 800 дэлегатаў. На гэты момант да канца ня вырашаны фармат удзелу ў кангрэсе дэлегатаў ад няўрадавых арганізацыяў. 152 такія арганізацыі пагадзіліся прыслаць сваіх прадстаўнікоў, і ў наступную сераду на паседжаньні “дзясяткі” будзе вырашацца, ці атрымаюць усе яны мандаты дэлегатаў, ці толькі сто зь іх, і якім чынам будзе ажыцьцяўляцца адбор.