Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбудзецца акцыя ў памяць аб зьніклых у Беларусі вядомых асобах. Шэсьць гадоў таму былі выкрадзены экс-віцэ-прэм''ер, апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і ягоны сябар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Удзельнікі акцыі, а сярод іх родныя і блізкія зьніклых апанэнтаў рэжыму, прыйдуць таксама з партрэтамі зьніклых былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Зьмітра Завадзкага. Пра лёс гэтых людзей дагэтуль нічога невядома. Аналягічныя акцыі "Хочам ведаць праўду" пройдуць таксама сёньня ў Расеі, Казахстане і Кіргізіі.
Чаму жа за гэтыя шэсьць гадоў мы так і не даведаліся, дзе зьніклыя людзі? Пытаньне да жонкі Віктара Ганчара Зінаіды Ганчар.
(Ганчар: ) "Адказ адзін. Няма нават жаданьня раскрываць гэтыя злачынствы, уладам даўно ўсё цудоўна вядома, дзе яны. І на сёньняшні момант яны галоўныя абвінавачваемыя ў выкраданьні людзей. На жаль, іншых доказаў, іншых дакумэнтаў, якія гавораць пра іх недатычнасьць, няма. Усе дакумэнты, якія з’явіліся цягам гэтых шасьці гадоў сьведчаць пра адно: вышэйшыя службовыя асобы датычныя да выкраданьня палітычных апанэнтаў”.
Зь якімі пачуцьцямі Зінаіда Ганчар сустракае гэты дзень у шосты раз?
(Ганчар: ) "Я лічу, што гэта трагічныя падзеі для Беларусі.Таму што мала ў сьвеце такіх краінаў, дзе ўлада пераходзіць такую мяжу, ідзе на вельмі жорсткія злачынствы. Ня толькі адносна выкрадзеных людзей, але і адносна іх родных. Таму што гэтыя шэсьць гадоў – гэта гады абсалютна выкрасьленыя з жыцьця. Гэта гады пастаяннага чаканьня, страху. І нават ня толькі для блізкіх людзей, але і людзей далёкіх ад нашай сям’і. Гэта пачуцьцё страху пасяляецца і ў іх душах, паколькі такое можа адбыцца з кожным, хто адкрые рот супраць улады”.