Новыя падрабязнасьці пра выбух у Віцебску (фота)

Браніслава Станкевіч, Віцебск Як мы паведамлялі раней, увечары 14 верасьня ў цэнтры Віцебску адбыўся выбух. Выбуховае прыстасаваньне было закладзенае ў клюмбе на скрыжаваньні вуліцы Леніна і праспэкта Фрунзэ.
Былі параненыя двое мінакоў: вучань сярэдняй школы №22 Ігар Фядосенка і 37-гадовая Аксана Бесава, якая цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Па праспэкце Фрунзэ яна ішла са сваім дзіцём, якое на момант выбуху адбегла да суседняе клюмбы.

Абодва пацярпелыя ляжаць у аддзяленьні траўматалёгіі гарадзкога шпіталю хуткае дапамогі. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)

На фота: месца выбуху ў Віцебску