Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Брусэлі скончылася двухдзённае паседжаньне камісіі Эўрапейскага парлямэнту ў справах зьнешняй палітыкі, у часе якога пры ўдзеле прадстаўніка Эўракамісіі былі абмеркаваныя ў прыватнасьці пытаньні арганізацыі радыёвяшчаньня на Беларусь. У камэнтары для нашага радыё віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч заявіў, што Эўрапейская камісія зрабіла так, што адзіным пераможцам у тэндэры на падрыхтоўку радыёвяшчаньня ў Беларусі можа стаць “Нямецкая Хваля”.
У часе дэбатаў некаторыя дэпутаты з камісіі ў справах зьнешняй палітыкі скрытыкавалі патрабаваньні Эўракамісіі да ўдзельнікаў тэндэру на арганізацыю радыёвяшчаньня на Беларусь, заявіўшы, што ў выніку змагацца за 2 мільёны эўра эўразьвязаўскіх датацыяў змогуць толькі вельмі буйныя карпарацыі. Генэральны дырэктар дэпартамэнту Эўракамісіі у справах зьнешніх дачыненьняў Юг Мінгарэлі, аднак, запрапанаваў іншы варыянт. Гаворыць прэсавая сакратарка Эўрапарлямэнту Мар’ёры Ван Дэн Бройкэ, якая прыстунічала на паседжаньні камісіі.
(Ван Дэн Бройкэ: ) “Эўрапейская камісія запрапанавала, каб невялікія радыёстанцыі ці арагнізацыі, якія хочуць браць удзел у тэндэры аб’яднаіся ў кансорцыюм і тады разам яны змогуць адпавядаць умовам тэндэру. Такім чынам, паводле, прадстаўніка камісіі, гэта няпраўда, што невялікія станцыі ня маюць магчымасьці ўдзельнічаць у конкурсе”.
Чальцы парлямэнцкай камісіі гаварылі таксам пра тое, што вяшчаньне павінна адбывацца выключна на беларускай мове, на што Эўракамісія не пагадзіліся. Працягвае спадарыня Ван Дэн Бройкэ:
(Ван Дэн Бройкэ: ) “Прадстаўнік камісіі заявіў, што ў Беларусі такі высокі працэнт людзей, якія гавораць толькі па-расейску і таму выключна беларускамоўнае вяшчаньне можа выключыць іх з аўдыторыі слухачоў новых праграмаў для Беларусі, а яны ж таксама беларусы. Таму Эўракамісія надалей мяркуе, што вяшчаньне павінна весьціся і на беларускай і на расейскай мовах”.
Між тым віцэсьпікер Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч падкрэсьлівае важнасьць сёньняшняй дыскусіі ў камісіі ў справах зьнешняй палітыкі, аднак лічыць, што ідэя стварэньня кансорцыюму некалькіх радыёстанцыяў не мяняе сытуацыю, бо нават пры ўсім жаданьні гэта не атрымаецца зрабіць да сканчэньня тэрміну падачы заявак на ўдзел у конкурсе.
(Анышкевіч: ) “Усё сьведчыць аб тым, што насамрэч арганізатары тэндэру, можа яны і не хацелі гэтага зрабіць адмыслова, але зрабілі ўсё, каб яго выграла “Нямецкая хваля”. ВВС, якая мае большы досьвед і больш слухачоў, ня зможа ўзяць удзел у конкурсе, бо атрымліваць такія гранты гэтай станцыі не дазваляе статут. Міжнароднаяе франускае радыё ня мае такой колькасьці слухачоў у былых краінах Савецкага Саюзу, не гаворачы ўжо пра Euronews. Застаецца “Дойчэ Вэле” з кароткімі і сярэднімі хвалямі і не вядома, ці на гэтых хвалях яе ў Беларусі будуць слухаць”.
Паводле Януша Анышкевіча ён ужо заўтра будзе мець шэраг сустрэчаў у гэтай справе на высокім узроўні ў Эўрапейскай камісіі.
(Анышкевіч: ) “Ня трэба меркаваць, што праблема вяшчаньня на Беларусь будзе вырашаная праз гэты тэндэр. Грошы выдязляюцца немалыя, але іх недастаткова, каб наладзіць 24-х гадзіннае сталае вяшчаньне на Беларусь. А толькі такая праграма магла б разьлічваць на верных і сталых слухачоў”.
У часе паседжаньня камісіі дэпутаты ад Польшчы ўздымалі пытаньні аб сытуацыі польскай меншасьці ў Беларусі, аднак паводле словаў прэсавай сакратаркі Эўрапарлямэнту Мар’ёры Ван Дэн Бройкэ, Эўрапейская камісія “не дала канкрэтнага адказу ў гэтай справе”.