Ганна Соусь, Менск Вядомы расейскі навуковец і грамадзкі дзяяч, член-карэспандэнт Расейскай Акадэміі Навук, сябра Камітэту ў справе радыяцыйнай рызыкі пры Эўрапарлямэнце, старшыня партыі “Зялёная Расея” прафэсар Аляксей Яблакаў зрабіў крытычны аналіз справаздачы ААН пра наступствы чарнобыльскай катастрофы. Паводле яго, справаздача ўяўляе адчайную спробу сказіць сапраўдную карціну наступстваў чарнобыльскай аварыі для здароўя насельніцтва забруджаных тэрыторыяў. З Аляксеем Яблакавым гутарыла нашая карэспандэнтка.
(Карэспандэнтка: ) “Аляксей Уладзімеравіч, у сваёй ацэнцы ААНаўскай справаздачы пра наступствы Чарнобылю вы гаворыце пра сьвядомую неаб’ектыўнасць спэцыялістаў, зьвязаных з МАГАТЭ, спасылаючыся на адзін з прынцыпаў рымскага права — нельга быць судзьдзём ва ўласнай справе. А хто, на ваш погляд, можа быць судзьдзём у чарнобыльскай справе, якія экспэрты, арганізацыі?”
(Яблакаў: ) “Гэта незалежныя экспэрты, якіх у сьвеце вельмі шмат — прынамсі, сотні. Адна група экспэртаў, да якіх я належу, аб’ядналася ў Камітэт радыяцыйнай рызыкі. Такі камітэт створаны пры дапамозе эўрапейскіх зялёных у Эўрапейскім парлямэнце. Туды ўваходзяць спэцыялісты Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Расеі, Беларусі — людзі, якія былі так ці інакш зьвязаныя з атамнымі праблемамі. Яны не атрымліваюць грошай ад ядзернай індустрыі, вось што самае галоўнае”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы зрабілі падрабязны аналіз часткі справаздачы ААН пра мэдычныя наступствы аварыі. І адзін з вашых прагнозаў — у бліжэйшыя гады трэба быць гатовым да сапраўднай эпідэміі ракавых захворваньняў на ўсіх заражаных тэрыторыях...”
(Яблакаў: ) “У асноўным, радыягенныя ракавыя хваробы, акрамя леўкеміі ў першыя гады, праяўляюцца праз дваццаць-трыццаць гадоў. Пра гэта гавораць усе дадзеныя Хірасімы і Нагасакі, дадзеныя з паўднёвага Ўралу ды іншыя. Блізкім часам якраз пачынаецца той пэрыяд, калі пачнуць праяўляцца ракавыя захворваньні. А далей вось якая пастка. Чаму разыходзяцца погляды незалежных і гэтак званых залежных экспэртаў? Мадэль ракавых хваробаў, якую выкарыстоўвае МАГАТЭ, заснаваная на тым, што ўлічваюцца толькі выпадкі сьмерці ад раку. Гэта блюзьнерства. Шмат гадоў ва ўсіх камісіях былі атамшчыкі, і яны прынялі каэфіцэнт рызыкі, які не адлюстроўвае сапраўднай рызыкі. І калі мы паглядзелі тыя працы, на якія абапіраюцца гэтыя зьвесткі, і пералічылі іх у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі незалежных экспэртаў, то аказваецца, што каэфіцыенты рызыкі, прынятыя МАГАТЭ, трэба павялічыць ад ста да тысячы разоў. Яны лічаць, што будзе 4 тысячы сьмяротных выпадкаў ад раку. Прынамсі ў сто разоў будзе больш сьмяротных ракавых хваробаў, а несьмяротных — шматкроць болей”.
(Карэспандэнтка: ) “У аналізе справаздачы вы гаворыце пра тое, што пры яе падрыхтоўцы не былі выкарыстаныя многія дасьледаваньні спэцыялістаў з Расеі, Беларусі і Ўкраіны, а таксама крытычна выказваецеся ў дачыненьні да пятнаццаці спэцыялістаў з гэтых краінаў, якія бралі ўдзел у падрыхтоўцы справаздачы. Што, з вашага гледзішча, найбольш выклікае сумнеў з таго, што прадставіў беларускі бок?”
(Яблакаў: ) “Мы ня ведаем, што прадставілі беларускія ўлады. Гэта яны робяць выгляд, што справаздача напісаная з удзелам урадавых установаў Беларусі. Пяць чалавек зь Беларусі — гэта сапраўды дзяржаўныя чыноўнікі. Але гэта ня значыць, што гэта пункт гледжаньня Беларусі. Гэтак жа, як ня значыць, што тыя людзі, якія бралі ўдзел ад Украіны ці Расеі, выказваюць пункт гледжаньня ўкраінскага ці расейскага ўраду. Гэта ня так”.
(Карэспандэнтка: ) “На што вы спадзеяцеся, зьбіраючы цяпер подпісы пад зваротам да ўрадаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны з патрабаваньнем, каб тыя адмежаваліся ад фальсыфікаваных зьвестак справаздачы?”
(Яблакаў: ) “Гэта будзе залежаць ад грамадзкай рэакцыі. Мы пачалі зьбіраць подпісы сярод расейскіх арганізацыяў. А тры гадзіны таму мне патэлефанавалі з Украіны і кажуць: “А чаму ўкраінскія не зьбіраеце?” Цяпер пайшлі подпісы з Украіны. Цяпер павінны падняцца чарнобыльцы, насельніцтва тых рэгіёнаў, якіх так цынічна прызналі непацярпелымі. Учора добры ліст напісала Разалія Бэртэль, выбітны эпідэміёляг з Канады. Яна кажа пра тое, што ахвяры і вінаватыя памяняліся месцамі. Аўтары справаздачы абвінавачваюць людзей, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях, у тым, што яны не зьмянілі стылю жыцьця, што яны працягваюць піць малако, працягваюць хадзіць у лес па грыбы… Якія ж трэба мець скажоныя маральныя погляды, каб так зрабіць!”
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ацэньваеце дзеяньні расейскіх і беларускіх уладаў у вырашэньні чарнобыльскіх праблемаў?”
(Яблакаў: ) “Я ацэньваю як абсалютна недастатковыя. У нас больш гучна пра гэта гаворыцца, бо ёсьць моцныя групы чарнобыльскіх ліквідатараў. У Беларусі менш пра гэта гаворыцца. Дзякуй Богу, у нас не зьнішчаюць навуковых калектываў, якія займаюцца гэтымі праблемамі. У нас пакуль не садзяць у турму людзей, як у вас Бандажэўскага”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы згадалі імя прафэсара Бандажэўскага. Як вы ацэньваеце ягоныя навуковыя дасьледаваньні?”
(Яблакаў: ) “Я знаёмы зь Юр’ем Іванавічам асабіста, я знаёмы зь ягонымі дасьледаваньнямі. Я чуў ягоныя справаздачы, калі ён яшчэ не сядзеў за кратамі. Я ацэньваю іх як выбітныя навуковыя працы. Адрозна ад большасьці навуковых дасьледаваньняў, якія праводзіліся на нейкіх мадэльных аб’ектах, ён працаваў як мэдык. Браў трупны матэрыял, атрымліваў зьвесткі аб утрыманьні радыянуклікаў з сардэчнай мышцы, з нырак, зь пячонкі. Ягоныя зьвесткі рэальна паказваюць самы страшны ўплыў інкарпараваных радыянуклідаў”.
Член-карэспандэнт Расейскай Акадэміі Навук, сябра Камітэту ў справе радыяцыйнай рызыкі пры Эўрапарлямэнце, старшыня партыі “Зялёная Расея” прафэсар Аляксей Яблакаў, які ў 1991—1993 гадах быў дарадцам прэзыдэнта Расеі. (На здымку: Аляксей Яблакаў з акадэмікам Андрэем Сахаравым)