Здаўся яшчэ адзін абвінавачаны ў ваенных злачынствах у Босьніі

БЯЛГРАД. Улады Сэрбіі і Чарнагорыі паведамілі пра дабравольную здачу ўладам рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Срэдое Лукіча, які абвінавачваецца Міжнародным трыбуналам у ваенных злачынствах. У часе вайны 1990-х гадоў ён быў датычны да забойства каля ста мусульманаў ва Ўсходняй Босьніі. Амаль 7 гадоў Срэдое Лукіч хаваўся ад правасудзьдзя.