RFE/RL Каляндар Свабоды – 13 верасьня. Што адбывалася ў сьвеце і ў Беларусі 13 верасьня.
13 верасьня 1859 году пакінуў гэты сьвет расейскі літаратар Фадзей Булгарын. Родам ён быў зь Беларусі, з маёнтку Пырашава на Вузьдзеншчыне, і ў сваіх творах нямала пісаў пра Беларусь, а сам стаў героем сатырычнай паэмы “Тарас на Парнасе”. Два гады таму ў Менску ў сэрыі “Беларускі кнігазбор” выйшаў грунтоўны том твораў Булгарына.
13 верасьня 1930 году савецкія карныя органы арыштавалі й кінулі ў турму выдатнага беларускага гісторыка, рэктара Белдзяржунівэрсытэту Ўладзімера Пічэту. Неўзабаве пасьля гэтага Пічэта быў пазбаўлены званьня акадэміка.
13 верасьня 1935 году на Менскім аэрадроме адбыўся вялікі вайсковы парад з нагоды заканчэньня манеўраў Беларускай вайсковай акругі. На парадзе прысутнічалі наркам абароны СССР Варашылаў, маршалы Будзёны, Ягораў, Тухачэўскі, а таксама дэлегацыі арміяў Вялікабрытаніі, Францыі і Чэхаславакіі. У той самы дзень у горадзе адбылася прэм’ера фільма Чарлі Чапліна “Агні вялікага гораду”.
Шэсьць гадоў таму, 13 верасьня 1999 году ў Маскве прагрымеў магутны выбух у жылым доме на Кашырскай шашы. У выніку гэтага тэракту загінуў 121 чалавек. Гэта быў другі з двух падобных выбухаў. Першы адбыўся за 4 дні да таго ў доме на маскоўскай вуліцы Гур’янава, там загінулі 94 чалавекі. У газэтах пісалі, што на чале гэтых тэрактаў стаяў чачэнскі ваяўнік Хатаб. Але канчатковая праўда пра выбухі ў Маскве дагэтуль невядомая.
Са знакамітых людзей, што прыйшлі на сьвет 13 верасьня ў розныя гады, згадаем Юзафа Каліноўскага, які быў найбліжэйшым паплечнікам Кастуся Каліноўскага ў паўстаньні 1863 году, а пасьля расейскае катаргі стаў манахам-кармэлітам і ўрэшце быў кананізаваны каталіцкай царквою.
Таксама сёньня адзначае свой дзень нараджэньня вядомы пісьменьнік і краязнаўца Ўладзімер Содаль. Доўгі час спадар Уладзімер быў аўтарам тэлепраграмы “Роднае слова” на Беларускім тэлебачаньні, напісаў шмат кніг і сцэнароў для дакумэнтальнага кіно. Улюбёны герой творчасьці Содаля – славуты паэт-пачынальнік Францішак Багушэвіч.