Усясьветны банк ацаніў беларускі бізнэс-клімат

RFE/RL Паводле індэксу якасьці рэгуляваньня бізнэс-асяродзьдзя Беларусь займае 106-е месца сярод 155 краінаў. Да такой высновы прыйшлі аўтары справаздачы "Вядзеньне бізнэсу ў 2006 годзе: стварэньне новых працоўных месцаў".
Дасьледаваньне праводзілася сумесна Усясьветным банкам і Міжнароднай фінансавай карпарацыяй.

Паводле зьвестак дасьледаваньня, у сьпісе са 155-ці краінаў, разгледжаных у дасьледаваньні індэксу якасьці рэгуляваньня бізнэс-асяродзьдзя, Беларусь займае 106-е месца, апярэджваючы Украіну (124-е месца), але адстаючы ад Малдовы (83-е), Расеі (79-е), Польшчы (54-е) і Літвы (15-е).

Такая нізкая ацэнка бізнэс-клімату абумоўленая перадусім захаваньнем жорсткіх умоваў для пачатку бізнэсу ў Беларусі, высокім коштам найму на працу, працягласьцю працэдураў рэгістрацыі ўласнасьці. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)