Канстытуцыйны Суд Украіны ўхваліў папраўкі да Асноўнага закону

Кіеў. Канстытуцыйны Суд Украіны ўхваліў папраўкі да Асноўнага закону, якія абмяжоўваюць уладу Прэзыдэнта. За прагаласавалі 10 судзьдзяў, супраць – чатыры. Палітычная рэформа, якая пачнецца з 1-ага студзеня будучага года, прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму кіраваньня. Вярхоўная Рада будзе фармаваць склад ураду. Сёньня Прэзыдэнт Віктар Юшчанка прадставіў на разгляд парлямэнту кандыдатуру Юрыя Еханурава на пасаду кіраўніка ўраду.