Казімер Яноўскі, Гомель На гэтым тыдні ў старажытным Тураве распачынаюцца ўрачыстасьці з нагоды 1000-годзьдзя заснаваньня Тураўскай эпархіі. Перадае наш гомельскі карэспандэнт.
У Тураве над раскопкамі падмурку праваслаўнага храму 12 стагодзьдзя цяпер узьведзены празрысты купал. Накшталт таго, што ўкрывае старажытнае Бярэцьце. Узводзіцца таксама часовы алтар. Мяркуецца, што ў будучую нядзелю тут, на Замкавай гары, з нагоды 1000-годзьдзя заснаваньня Тураўскай эпархіі 16 архіерэяў будуць весьці сьвяточнае богаслужэньне.
Некаторыя жыхары Тураву лічаць, што разбураны храм на Замчышчы варта было б аднавіць:
(Канстанцін: ) “Аднавіць на Замкавай гары ўсё, што было раней, у старыну. Пабудаваць царкву, храм той, як людзі кажуць”, – лічыць жыхар Тураву, што назваўся Канстанцінам.
Замкавая гара, праўдападобна, захоўвае нямала таямніц, зьвязаных як з побытам, так і з духоўным жыцьцём продкаў, бо ў Тураве цесна спалучыліся грамадзянскі і царкоўны складнікі. Нядаўна падчас археалягічных дасьледаваньняў разбуранага храму навукоўцы Інстытута гісторыі знайшлі каменны саркафаг.
Ранейшыя дасьледаваньні выявілі парэшткі старажытнага язычніцкага сьвяцілішча-капішча, “пантэона” бога Перуна, – вялікай рэдкасьці ў археалягічных дасьледаваньнях старажытных гарадоў.
Надзвычай каштоўным помнікам хрысьціянскай культуры, несумненна, зьяўляецца Тураўскае Эвангельле. Дзесяць аркушаў яго захоўваюцца цяпер у Вільні.
Падчас мінулагодняга дня пісьменства ў Тураве я цікавіўся ў Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха Беларусі Філарэта, ці будзе выдадзена Тураўскае Эвангельле да 1000-годзьдзя Тураўскай эпархіі. Тады праваслаўны духоўны іерарх адказаў, што гэтым павінны заняцца навукоўцы, а царква далучыцца. На жаль, на сёньня пакуль няма адмысловага Тураўскага Эвангельля.
Недалёка ад тураўскага замчышча, на Барысаглебскіх могілках, захоўваецца каменны крыж, які з гадамі павялічваецца ў памерах. Расьце, як кажуць вернікі. Паводле некаторых меркаваньняў, на гэтых могілках пахаваны эпіскап і асьветнік Кірыла Тураўскі.
Каб Тураў прывабліваў да сябе пілігрымаў, патрэбна, як лічыць настаяцель Усясьвяцкай праваслаўнай царкве протаіерэй Сергій Храпіцкі, ня толькі зьнешняе, але і духоўнае адраджэньне мястэчка:
(Протаіерэй: ) “Прываблівае ня толькі зьнешні выгляд. Мы, пэўна, ўжо ня зможам аднавіць тое, што было – тыя манастыры, цэрквы, палацы, якія былі пабудаваны ў Тураве. Я думаю, што калі будзе чысьціня адносінаў, калі будзе чалавечнасьць, спакой, талерантнае стаўленьне да душы чалавечай, гэта, мяркую, можа прывабіць”, – кажа протаіерэй Сергій Храпіцкі.
Тураўскай эпархіі за савецкім часам не існавала. Яе аднавілі зноў толькі ў 1992-м годзе, калі Беларусі стала сувэрэннай краінай.