Юры Сьвірко, Кіеў Пасьля таго, як экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка заявіла ў жывым тэлеэфіры пра папрокі Віктара Юшчанкі на ейны адрас у тым, што “ёсьць цудоўныя краіны – Расея, Беларусь – і там ёсьць прэм’еры, якіх ніхто ня бачыць на тэлебачаньні”, і паведаміла пра адчуваньне хуткага яе перасьледу, спадар Юшчанка ў нядзелю пагражаў ёй сьледзтвам і судом, а ў панядзелак заявіў, што пад кіраўніцтвам паплечніка спадарыні Цімашэнкі Аляксандра Турчынава Служба бясьпекі Ўкраіны працавала вельмі кепска й “там конь не валяўся”. Кіеўскія палітолягі заяўляюць пра падабенства Віктара Юшчанкі ды Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня Віктар Юшчанка прадставіў калектыву Службы бясьпекі Ўкраіны (былы КГБ) яе новага кіраўніка Ігара Дрыжчанага ды рэзка раскрытыкаваў ягонага папярэдніка Аляксандра Турчынава, блізкага паплечніка Юліі Цімашэнкі. Украінскі прэзыдэнт заявіў, што хутка супрацоўнікам СБУ будзе няма чым плаціць заробкі, бо ў бюджэце ня будзе грошай. У гэтым вінаватая ня толькі спадарыня Цімашэнка, але й СБУ, якая кепска змагалася зь ценевай эканомікай і кантрабандай. Наконт дзеяньняў СБУ на мяжы Віктар Юшчанка выказаўся гэтак: “Там конь не валяўся”. Кіеўскія палітолягі адразу адзначылі, што гэта фірмовая фраза Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня ж Віктар Юшчанка яшчэ раз афіцыйна загадаў СБУ праверыць усе абвінавачваньні наконт карупцыі ў ягоным атачэньні, аднак са словаў прэзыдэнта можна было зразумець, што мова ідзе не пра ягонага паплечніка Пятра Парашэнку, якога ён звольніў з пасады сакратара Рады нацбясьпекі, а пра сяброў адстаўленага ўраду Юліі Цімашэнкі. Яна ў пятніцу якраз папярэджвала, што цяпер пачнецца яе перасьлед з боку новай улады.
І вось у нядзелю, адкрываючы ў Кіеве памятны знак ахвярам тэрактаў 11 верасьня ў ЗША, Віктар Юшчанка вырашыў даць публічны адказ Юліі Цімашэнцы на абвінавачваньні ў карумпаванасьці ягонага атачэньня. Ён у самым пачатку прэсавай канфэрэнцыі заявіў журналістам:
(Юшчанка: ) “Дарагія сябры, маё атачэньне – гэта кожны міністар, прэм’ер і тыя пасадоўцы, якія пасьля памаранчавай рэвалюцыі сталі дзейнымі чыноўнікамі ўкраінскае ўлады. Гэта маё атачэньне”.
Спадар Юшчанка даў зразумець, што Юлія Цімашэнка таксама падпала пад расьсьледаваньне дзяржаўнай камісіі з прадстаўнікоў СБУ, Генпракуратуры й МУС, якая цягам 10 дзён мусіць даць адказ, хто ёсьць карупцыянэрам, а хто – не. Аднак Віктар Юшчанка ўжо ня першы раз зазначыў, што ён сам ужо зрабіў высновы:
(Юшчанка: ) “Паўнамоцтваў, якія былі ў Юліі Ўладзіміраўны Цімашэнкі, не было ў дзесяці ўрадаў разам узятых – каб тварыць добрыя справы, а не рабіць правакацыі на прахадных тых або іншых заводаў паводле рашэньняў, якія несумяшчальныя зь дзяржаўнымі інтарэсамі. Несумяшчальныя, я хачу падкрэсьліць. А няхай суд, сьледчая камісія ды іншыя інстытуты гэта ўжо даводзяць паводле працэдуры”.
Я адразу спытаўся ў прэзыдэнта Ўкраіны, ці варта расцэньваць ягоныя словы пра суд і сьледчую камісію як адрасаваныя асабіста Юліі Цімашэнцы. Віктар Юшчанка гэта не абвергнуў і сказаў, што будзе называць імёны праз 10 дзён, пасьля расьсьледаваньня. Аднак шмат якія прыхільнікі прэзыдэнта кажуць, што менавіта спадарыня Цімашэнка мусіць несьці адказнасьць за падзеі на Нікапальскім заводзе фэрасплаваў, калі новую адміністрацыю спрабавалі ўвесьці туды з дапамогай міліцыі. Сам спадар Юшчанка сказаў, што тады ледзь не дайшло да кравапраліцьця, і менавіта тады ён вырашыў, цытую: “усе з пляжу!”
Ацэньваючы апошнюю лексыку ўкраінскага прэзыдэнта, шмат хто параўноўвае яго з Аляксандрам Лукашэнкам. Дэпутат Тарас Чарнавіл, апанэнт спадара Юшчанкі, сказаў, што менавіта гэтае параўнаньне было першым ударам з боку Юліі Цімашэнкі. Удава Георгія Гангадзэ Міраслава заявіла, што прэзыдэнт Юшчанка хоча закрыць справу пра забойства яе мужа, як гэта зрабіў спадар Лукашэнка ў Беларусі: выканаўцы асуджаныя, замоўнікі невядомыя.
А вось былы віцэ-прэм’ер Мікола Таменка сёньня ацаніў цяперашнюю сытуацыю ва Ўкраіне гэтак: “Кучма вярнуўся”.
***
Нагадаем, што 8 верасьня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка адправіў у адстаўку ўрад на чале з Юліяй Цімашэнкай і задаволіў просьбу аб адстаўцы сакратара Рады бясьпекі і абароны Пятра Парашэнкі. За некалькі дзён да гэтага пайшоў у адстаўкі дзяржаўны сакратар Украіны Аляксандар Зінчанка, які абвінаваціў Пятра Парашэнку і шэраг іншых бліжэйшых супрацоўнікаў прэзыдэнта ў карупцыі і перавышэньні паўнамоцтваў.
Прэзыдэнт Юшчанка, адпраўляючы ў адстаўку ўрад і сакратара Рады бясьпекі, назваў прычынай гэтага рашэньня няздольнасьць гэтых кіраўнікоў наладзіць супольную працу, адсутнасьць даверу паміж імі.
Адпраўленая ў адстаўку Юлія Цімашэнка правяла 9 верасьня прэсавую канфэрэнцыю на тэлеканале “Інтэр”, падчас якой абвінаваціла бліжэйшае атачэньне прэзыдэнта, у тым ліку і Пятра Парашэнку ў карупцыі. Яна заявіла, што не пераходзіць у апазыцыю да прэзыдэнта, але паведаміла, што на сакавіцкія парлямэнцкія выбары яе партыя пойдзе асобна ад прыхільнікаў Юшчанкі.
Зінчанка, Парашэнка і Цімашэнка былі летась ключавымі асобамі перадвыбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі і адыгралі вырашальную ролю ў “аранжавай” рэвалюцыі. Варта адзначыць, што напрыканцы свайго тэлевыступу на “Інтэры” Цімашэнка дастала аранжавую стужку – сымбаль рэвалюцыі і блакітную стужку – сымбаль прыхільнікаў леташняга апанэнта Юшчанкі Віктара Януковіча, і сказала, што зараз яе сымбалем будуць абедзьве гэтыя стужкі.