КАІР. У Эгіпце апазыцыя заявіла, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў сфальшаваныя. Лідэр партыі “Гхад” Аймар Нур, які балятаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы, заявіў, што не прызнае афіцыйныя вынікі галасаваньня, паводле якіх прэзыдэнт Хосьні Мубарак набраў болей як 88 працэнтаў галасоў і застаўся на пяты прэзыдэнцкі тэрмін. Айман Нур цьвердзіць, што яго падтрымалі ня сем з паловай працэнтаў выбаршчыкаў, як афіцыйна абвешчана, а 30 – 38 працэнтаў. Выбарчая камісія адрынула абвінавачваньні апазыцыі.