Алесь Дашчынскі, Менск Эўракамісія праводзіць чарговы тэндэр на падрыхтоўку радыёпраграмаў для Беларусі. Пераможца атрымае 2 мільёны эўра. Умовы тэндэру прадугледжваюць стварэньне вяшчаньня на расейскай і беларускай мовах. Якія меркаваньні вядомых асобаў пра моўную палітыку эўрапейскіх станцыяў адносна Беларусі?
“Нямецкая хваля” ўжо выйграла адзін тэндэр Эўрапейскай камісіі на стварэньне альтэрнатыўнага вяшчаньня на Беларусь. Гэтая радыёстанцыя прапанавала праграму на расейскай мове, Эўракамісія выдаткавала на праект 138 тысяч эўра, і чакаецца, што перадачы пачнуцца сёлета ў лістападзе. Рашэньне “Нямецкай хвалі” вяшчаць на Беларусь па-расейску выклікала пратэсты ў беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці. У сваёй заяве Эўракамісія адзначае, што спачатку перадачы “Нямецкай хвалі” будуць весьціся на расейскай мове, а ў будучым трансьляцыя можа пачацца на беларускай.
Таварыства беларускай мовы працягвае накіроўваць пратэсты ў амбасаду Нямеччыны ў Менску супраць расейскамоўных плянаў “Нямецкай хвалі” і будзе працягваць гэтую акцыю, пакуль радыёстанцыя не загаворыць па-беларуску для беларусаў.
На гэтым тле зьявілася інфармацыя пра яшчэ адзін тэндэр Эўрапейскай камісіі на стварэньне новых радыёпраграмаў для Беларусі. Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч рэзка скрытыкаваў умовы тэндэру, заявіўшы, што ў выніку вяшчаньне можа ізноў пачацца на расейскай мове, як і ў выпадку зь “Нямецкай хваляй”. Аднак пазьней зьявілася інфармацыя пра тое, што Эўракамісія ўсё ж прадугледжвае выкарыстаньне дзьвюх моваў — расейскай і беларускай.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў абяцае наладзіць такі ж пратэст, як і ў выпадку зь “Нямецкай хваляй”, калі толькі яшчэ нейкая эўрапейская радыёстанцыя, выйграўшы тэндэр, зьбярэцца вяшчаць на Беларусь на расейскай мове.
(Трусаў: ) “Я думаю, што досьвед зь “Нямецкай хваляй” павінен іх нечаму навучыць. Іншая справа, што ёсьць заява польскага ўраду, што яны хочуць зрабіць усю перадачу па-беларуску і было б добра, каб менавіта Польшча гэты тэндэр і выйграла. І мы будзем гэтаму спрыяць, бо такую заяўку польскі ўрад ужо зрабіў. Гэта таксама Эўразьвяз. Адрозна ад немцаў, там добра разумеюць ролю беларускай мовы ў нашай сытуацыі”.
Голас беларускай грамадзянскай супольнасьці ў справе моўнай палітыкі Эўразьвязу адносна Беларусі старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка перадаў у Гданьску на бюро самай буйнай фракцыі Эўрапарлямэнту — Эўрапейскай народнай партыі. Паводле спадара Вячоркі, аргумэнты на карысьць беларускай мовы знаходзяць поўнае паразуменьне ў эўрапейскіх дэпутатаў. Яны абяцалі ўзьняць гэтае пытаньне перад Эўракамісіяй.
(Вячорка: ) “Магчыма, што вінавачаньні на адрас немцаў, якія гучалі, не зусім заслужаныя. Гаварыць трэба пра Эўракамісію, якая выстаўляе такія, а ня іншыя ўмовы тэндэру. Пад што і падладжваюцца магчымыя атрымальнікі сродкаў з гэтага тэндэру. Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб гэтую ганебную абсалютна для Эўракамісіі сытуацыю памяняць”.
Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, пакуль на беларускім кірунку Эўрапейская камісія нічым ня вызначылася, апроч стварэньня правакацыйнай сытуацыі, як гэта было ў выпадку зь “Нямецкай хваляй.” Яна якраз адцягнула сілы на моўную дыскусію. Да прыкладу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў мяркуе, што лепш для радыёвяшчаньня выкарыстоўваць расейскую мову.
(Фралоў: ) “Расейская мова даходзіць да 80 адсоткаў нашых слухачоў, таму спачатку трэба зрабіць дэмакратычную краіну, а потым ужо добра заняцца беларускай, матчынай мовай. А калі адразу і з-за гэтага нейкія супярэчнасьці, то гэта нядобра для справы”.
Анатоль Лябедзька раіць Эўракамісіі накіраваць сродкі найперш на друкаваную інфармацыйную прадукцыю і на стварэньне тэлевяшчаньня для Беларусі. Але калі грошы пойдуць на радыёвяшчаньне, то няправільна было б арганізоўваць яго выключна на расейскай мове. Спадар Лябедзька выступае за дзьвюхмоўе. Гэтакай жа пазыцыі трымаецца і дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў прафэсар Алег Манаеў. Як ставіцца да дзьвюхмоўнага варыянту Алег Трусаў?
(Трусаў: ) “Лепш дзьве, чым ні слова па-беларуску. Але пераважаць павінна беларуская мова, быць на першым месцы. Таму што большасьць людзей выбралі падчас перапісу беларускую, беларскую мову тэрарызуюць улады, і беларуская мова павінна пераважаць. Асноўныя перадачы павінны ісьці па-беларуску, а паўторы могуць быць па-расейску і ня толькі. Я б яшчэ ўвёў польскую мову”.